Язык:

Такім у памяці застаўся той страшны дзень… Асабістыя ўспаміны

Помнить, чтобы жить

Гэта была нядзеля, дзень летняга сонцастаяння. Я, тады дзесяцігадовы, не на свае гады рослы і бухматы хлапчук, як заўсёды быў разбуджаны ў 5 гадзін маёй рупнай і добрай матуляй Васілінай, каб гнаць на пашу карову Ляльку. Раніца была ціхая, лісце на бярозах, клёнах, ясенях, быццам знаходзілася ў літаргічным сне - не варушылася... Раптам з захаду данёсся гул самалётаў, які ўсё мацнеў і мацнеў. Неўзабаве на чыстым небе з'явіліся тры чорныя вінтакрылыя машыны, а крыху воддаль ад іх ляцелі яшчэ па тры. Я стаяў і лічыў - колькі ж усяго? Было самалётаў пад шэсцьдзясят.

Паветра ўскалыхнулася, загрымела лісце на дрэвах. Сонца падымалася над гарызонтам вялізным чырвоным-чырвоным колам. Трава была ў буйной і халоднай расе.
Дзень 22 чэрвеня, як і папярэднія, абяцаў быць спякотлівым. Я ў той момант не разумеў - дзеля чаго і чые самалёты, ды столькі іх многа, паляцелі на ўсход. Прычым, па небе яны праносіліся чародамі, мелі аднолькавыя абрысы і колер. Адчуваў я сябе бадзёра і ўзрушана, бо да гэтага дня любіў назіраць, як і многія мае аднагодкі, нізкалятаючыя чырвоназорныя аэрапланы. I ў глыбіні сваёй душы шчыра марыў стаць лётчыкам!
...Кароў пасвілі ў блізка раскінуўшымся ад родных Крычнікаў рэдкалессі. Адначасова дралі лазовую і крушынавую кару. Высушаную яе прадавалі па 20 і 40 капеек за адзін кілаграм у адзіную на ўвесь Такарышкаўскі сельсавет краму, загадваў якой пажылы сусед А. Ілюковіч. Грошы ішлі на набыццё падручнікаў і, вядома ж, - цукерак...

Мой бацька, звалі яго Антосем, і было яму тады 35 гадоў ад роду, у 1940 годзе ў Лідзе прайшоў вайсковую перападрыхтоўку і атрымаў званне старшыні Чырвонай арміі. Юрацішкаўскім райваенкаматам напачатку лета 1941 года быў прызваны для правядзення па нядзелях заняткаў з дапрызыўнай моладдзю. 22 чэрвеня ён вельмі рана вярнуўся дамоў і вяскоўцам абвясціў , што пачалася вайна. На СССР напала гітлераўская Германія. Мне загадана, а таксама і ўсім прызыўнікам, запаснікам чакаць павестак на фронт.

У суседніх з Крычнікамі Дарожках (былым пасяленні леснікоў і лясніцтва пры панскай Польшчы), дзе дыслацыраваўся савецкі вайсковы аддзел, радыёрупар амаль, да самага вечара трансліраваў у наваколле вясёлую маршавую музыку і песні "Если завтра война...", "Ой вы, кони, стальные вы кони...".
Ніхто тады і не здагадваўся, што ў гэтыя гадзіны ўжо на ўсёй доўгай граніцы краіны ідуць крывавыя баі Чырвонай арміі з фашысцкімі захопнікамі, што на чале з маёрам Гаўрылавым гераічна змагаецца гарнізон Брэсцкай крэпасці супраць 20-тысячнай 40-й нямецкай дывізіі, што вайна будзе доўжыцца амаль 4 гады, што яна забярэ толькі на беларускай зямлі блізка 3 мільёны жыццяў, што ў тым ліку загіне больш за 5 тысяч жыхароў Іўеўшчыны і мае аднавяскоўцы страцяць 54 забітымі і памёрлымі ад інфекцыйных хваробаў. Не думалася і мне, што на ўсё жыццё застануся калекам.
...Як сёння памятаю: мы гналі кароў дамоў на дзённую дойку без пары. Бо было, па-першае, горача, млосна. А па-другое, самалёты ўсё ляцелі і ляцелі як на ўсход, так і з усходу на захад. Адзін "крыжак", было, знізіўся над намі і каровамі і застракатаў з кулямёта. На шчасце, абышлося без ахвяр. Але страх і паніка авалодалі намі. Бадзёры ранішні мой настрой змяніўся на роспач і плач. Ужо гарэлі Юрацішкі. Клубы чорнага дыму падняліся з-за лесу па-над Вішневам і станцыяй Багданаў, дзе палыхалі склады і эшалон з цукрам. Мой бацька на загуменні абсталяваў (і я яму ў гэтым дапамагаў) сховішча ад варожых самалётаў. Маці першым туды адвяла майго малодшага браціка...
Вечарам з боку Вішнева на захад праскакала савецкая конніца. Сонца якраз хавалася за гарызонт, пакідаючы барвовую паласу. Зрабілася вусцішна ад перажытага за дзень. Наша сям'я, паеўшы забеленай заціркі, укладвалася спаць у сваей старэнькай хатцы...

Такім у маёй памяці застаўся дзень 22 чэрвеня 1941-га года.
План нападу на СССР - "План Барбароса" (названы так у гонар нямецкага імператара Фрыдрыха I Барбароса, загінуўшага ў XIII стагоддзі ў Малой Азіі падчас крыжацкага паходу) - Адольф Гітлер зацвердзіў у глыбокай тайне ў снежні 1940 года.

Як і ўсім дыктатарам, Гітлеру былі даспадобы заваёўнікі ўсіх часоў і народаў. Але асабліва ён пакланяўся Напалеону. Нават канчатковую дату нападу на СССР выбраў амаль напалеонаўскую - 22 чэрвеня, на досвітку (гэтак і французы зрабілі 129 гадоў таму назад, калі напалі на Расію, толькі 24 чэрвеня). Дзень вялікага сонцастаяння, выхадны. Асабісты астролаг "прадбачліва" прадказаў, што зоркі на баку Гітлера (ён нарадзіўся пад сузор'ем Авена). Усё было вельмі добра, па-нямецку педантычна спланавана, не тое, што ў свой час у шведаў ці французаў... Нават не толькі не думалася, але і не снілася Гітлеру, што ён падпісаў сабе і Германіі смяротны прыгавор.

В. ВРУБЛЕЎСКІ,
жыхар г. п. Юрацішкі.

Малюнак discours.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.