Язык:

З ласкі Божай – Божы дар. Падарожжа па малой радзіме з краязнаўцай Алегам Ігліцкім (частка 5)

О малой родине

Сям'я Дайлідкаў

Хутар заснавалі гаспадар Антон Антонавіч Дайлідка з жонкай Юзэфай. Хата стаяла недалёка ад хаты Франука Мацкевіча, каля лесу. Дайлідкі мелі 9 дзяцей, 4 з іх памерлі ў малым узросце.

Старэйшая дачка Леакадзія, 1931 г.н., выйшла замуж у в. Мікашэвічы Воранаўскага раёна за Войцеха Аніська, 1930 г.н. Працавала малаказборшчыцай, а муж - паляводам. Іх дзеці абаснаваліся і стварылі свае сем'і ў Геранёнах. Дачка Лілія Нізін 35 гадоў адпрацавала асемянатарам на свінакомплексе калгаса імя ХХII партз'езда ў Геранёнах, была перадавіком, партрэт занесены на Дошку гонару калгаса. Мае сына і дачку. Сын Часлаў Аніська працаваў трактарыстам у калгасе імя ХХII партз'езда. Цяпер працуе зборшчыкам на "Тэхмашы" у Геранёнах. Мае дзве дачкі.
Дачка Антона і Юзэфы Генарата, 1933 г.н. выйшла замуж у в.Рыбакі за Іосіфа Грынюка. Сям'я з 1979 г. па 1992 г. пражывала ў Рыжскім раёне Латвіі.

Антон Дайлідка з унукамі, 1977 г.

У Грынюкоў тры дачкі. Старэйшая Рэгіна, 1960 г.н. не пакідала Беларусь. Рэгіна Іосіфаўна выйшла замуж за Франца Ляховіча, 1956 г.н. Яна працавала даяркай на ферме "Жамыслаўль", а Франц Віктаравіч - трактарыстам саўгаса да пенсіі. Зарэкамендаваў сябе адказным спецыялістам на ўсіх відах сельгасработ.

Сыны Рэгіны і Франца Аляксандр і Яўген у свой час закончылі Іўеўскае СПТВ-197, набылі будаўнічыя прафесіі і працуюць на будаўнічых аб'ектах г.Ліда.

Малодшая дачка Ганна, 1991 г.н., пасля заканчэння Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта пражывала з сям'ёй у аграгарадку Лаздуны, працавала па спецыяльнасці заатэхнікам - селекцыянерам, зарэкамендавала сябе здольным спецыялістам. Яе жыццё нечакана абарвалася ў 25- гадовым узросце ў 2016 годзе.

Антон і Юзэфа Дайлідка з дзецьмі Тарэзай, Антонам і Марыяй

Дачка Генараты і Іосіфа Грынюкоў Лілія, 1963 г.н., пражывае з сям'ёй у Латвіі, горадзе Рыга, працуе медсястрой. Мае сына і дзве дачкі. А меншая дачка Грынюкоў Алена, 1966 г.н., пражывае з сям'ёй у вёсцы Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага раёна і працуе даяркай на ферме. Мае сына і дачку.

Дачка Антона і Юзэфы Марыя, 1937 г.н., працавала ў маладосці фельчарам на ФАПах у Шаркуцях і Князікоўцах, а потым пераехала ў Вільнюс і працавала да пенсіі медсястрой у бальніцы.

Дачка Антона і Юзэфы Тарэза, 1940 г.н., закончыла Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум і працавала ў саўгасе "Суботнікі" брыгадзірам у Мажулях, а потым перайшла на ферму ў Суботнікі даяркай. Яе мужа Альфрэда Жульпу ведалі як механізатара шырокага профілю саўгаса "Суботнікі", перадавога трактарыста і камбайнера. Іх сыны Уладзімір і Віктар працавалі слесарамі на ферме, зернетаку саўгаса. На жаль, ужо нікога з названых Жульпаў няма ў жывых.

Сын Антона і Юзэфы Антон Дайлідка, 1944 г.н., пражывае з сям'ёй у Бранску. Працоўнае жыццё прысвяціў выкладчыцкай рабоце ў Бранскім чыгуначным тэхнікуме. Яго дочкі Таццяна, Аліна і Алеся таксама жывуць і працуюць у Бранску.

Гісторыю вёскі Божы Дар хоць па кавалачках успамінаў нашчадкаў яе жыхароў удалося сабраць. Але ніхто з іх так і не адказаў на пытанне: чаму вёска называлася Божы Дар? Каб прыблізіцца да разгадкі назвы, патрэбна паразважаць, вярнуцца ў цяжкія міжваенныя гады паміж Першай і Другой сусветнай вайной, калі большасць беларускага насельніцтва пражывала ў вёсках, а не ў гарадах.
Вёскі, нягледзячы на цяжкія часы, будаваліся, бо ратавалі людзей ад войнаў, голаду і холаду, давалі надзею на лепшае жыццё. Галоўным для сялян у вёсках была зямля. І як тут не ўспомніць лесніка Міхала, героя паэмы Якуба Коласа "Новая зямля", які разважае так, як і ўсе сяляне таго часу:

А дзе ж той выхад? Дзе збавенне
З няволі цяжкай, з паланення?
Адзін ён ёсць: зямля, зямля,
Свой пэўны кут, свая ралля:
То наймацнейшая аснова
І жыцця першая ўмова.
Зямля не зменіць і не здра-дзіць,
Зямля паможа і дарадзіць,
Зямля дасць волі, дасць і сілы,
Зямля паслужыць да магілы,
Зямля дзяцей тваіх не кіне,
Зямля аснова ўсёй Айчыне.

У Божым Дары жылі моцныя ўласнікі зямлі, якія ажыццявілі свае свабодалюбівыя мары і імкненні цяжкай і настойлівай працай. Тут усяго хапала: прастору, зямлі, ураджаю, жывёлы, дастатку ў сем'ях. Таму, напэўна, жыхары іншых вёсак казалі на заможных хутаран: "Жывуць, як у Божым Дары". Але з неба, як міластыня Божая, ім усё гэта не падала. Так паступова і замацавалася назва вёскі.

У сучаснай Беларусі ў аднолькавай меры развіваюцца і дзяржаўныя, і прыватныя формы ўласнасці і вытворчасці. Побач з камунальнымі сельскагаспадарчымі ўнітарнымі прадпрыемствамі працуюць фермерскія гаспадаркі. Яны канкурыруюць у здаровым сэнсе гэтага слова.

Фермеры сваёй працай уносяць штогод вялікі ўклад у вырашчаны на палях агульнанацыянальны каравай. Працуюць фермерскія гаспадаркі у ваколіцах Суботнікаў і Жамыслаўля.
Калі б не класавая палітыка ў змаганні з "кулакамі" у часы СССР, безумоўна, захавалася б па сённяшні дзень вёска Божы Дар, а фермерамі працавалі б праўнукі Мацкевічаў, Ародзяў, Стаселовічаў. Але Божаму Дару і яе жыхарам выпаў іншы гістарычны час.

А.Ігліцкі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.