Язык:

Назаўсёды застануцца ў памяці… Піша Валянцін Врублеўскі

Помнить, чтобы жить

Марудна абуджалася прырода вясной 1945 года. Снег стаў сыходзіць у канцы сакавіка, але цяпло йшло вяла, запаволена, быццам нехочучы. Надакучвалі халодны дождж і мокры снег. Халады, здавалася, ніколі не скончацца. Калі нас, пераросткаў-чацвёртакласнікаў з Дунайскай пачатковай школы вёў на першамайскую дэманстрацыю ў Юрацішкі стары настаўнік, бежанец са Смаленшчыны Осіп Ільіч Цяста, на лясной дарозе, на яе абочыне ляжалі снег і лёд.

Сонечным днём 9 мая ўсё роўна было холадна. Дрэвы выглядалі голымі, нават вербы яшчэ былі без лісця. Ціха і маркотна было ў маіх родных Крычніках. Разам з людзьмі прырода, здаваліся, ушаноўвала сваім маўчаннем і холадам вялізныя чалавечыя ахвяры доўгай і крывавай вайны.

... Над хатай майго дзядулі Антона ў цэнтры вёскі лунаў чырвоны сцяг. Тут размяшчаўся Такарышкаўскі сельскі Савет. Яго сакратар, адукаваны па тым часе, пажылы Пётр Антонавіч Мусніцкі сабраў людзей і паведаміў ім, што фашысцкая Германія капітулявала. Настаў час доўгачаканага міру. "I мы, - сказаў сакратар, - зараз павінны добра працаваць для лепшага жыцця". Мой стрыечны дзядуля, ветэран Першай сусветнай вайны Аляксандр Паўлавіч Станчыц, моцна заплакаў: у руках ён трымаў толькі што ўручаную яму "пахаванку" на сына Сашу. У той жа дзень прыйшло гора і ў сям'ю Сцяпана Яцэвіча - загінуў іх зусім юны Ваня. Людзі не маглі спазнаць усёй радасці ад Перамогі. Асабістая туга не давала сэрцу спакою. Доўга пасля вайны чакалі родныя Вітольда Даўгуля, братоў Браніслава і Іосіфа Мусікаў, Баляслава Садоўскага, Вінцука Жылінскага, Анатоля Станчыца. Аднак яны не вярнуліся, згінулі без вестак у крывавым пекле вайны.

Наогул, вайна пакасіла вельмі шмат маіх землякоў. Нямецкія карнікі расстралялі маладых мужчын П. Станчыца, I. Мусіка, Г. Дабраловіча за сувязь з Лідскім падполлем, замардавалі маладую жанчыну Яніну Калышка. У Юрацішкаўскім гета пасля страшэнных катаванняў загінулі пажылыя муж і жонка Марыя і Вінцук Ілюковічы.

У змаганні з ворагам загінулі партызаны Вітольд Выдронак, Станіслаў Аленцыновіч, Ягор Еразны.

Ад рук бандытаў палі старшыня Князікоўскага сельскага Савета Геранім Станчыц, інспектар Юрацішкаўскага РАНА Сяргей Васюкевіч, Вера Сакалоўская, Антон Мусік, Браніслаў Садоўскі, сям'я Дзянісевічаў з 5 чалавек.

Касіла смерць не толькі на вайне і ў барацьбе з бандамі. 3 лета 1944 года па вясну 1945 на вёску навалілася страшэнная эпідэмія дызентэрыі і сыпнога тыфу. За час эпідэмій адправіла вёска ў апошні шлях 56 землякоў.

А колькі ўдзельнікаў вайны паўміралі заўчасна ад перажытых пакут палону, ад раненняў, голаду і хвароб. Гэта I. Шапуцька, браты Яўхім, Аляксей і Іосіф Станчыцы, Станіслаў Вітольдавіч і Вацлаў Іосіфавіч Врублеўскія, В. Мусік, В. Ціхановіч, А. Сакалоўскі, Ю. Ілюковіч, У. Бразгель.

Позняй пахмурнай восенню 2000 года мае аднавяскоўцы (у асноўным састарэлыя жанчыны) правялі да месца вечнага пакою апошняга ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, вызваліцеля Польшчы, удзельніка штурму Берліна Уладзіміра Аляксандравіча Станчыца. Аднак, пакуль будзе жыць хоць адзін чалавек-сведка тых страшных часін - болем і жалем будзе прасякнуты ў маёй роднай вёсцы Дзень Перамогі, дзень смутку і радасці, дзень вечнай памяці.

В. Врублеўскі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.