Язык:

Падарожжа па малой радзіме з Алегам Ігліцкім. ВЫСОЦКІЯ (частка 1)

О малой родине

Вёска Высоцкія размешчана ў 3 км ад аграгарадка Жамыслаўль. Да дзяржаўнай граніцы з Літоўскай Рэспублікай - 700 метраў. Бліжэйшая літоўская вёска Гірдзюны размешчана ў 1,5 км ад Высоцкіх. Там пражывае беларускае насель-ніцтва, якое гаворыць на беларускай мове. У часы СССР, да закрыцця дзяржаўнай граніцы, жыхары Гірдзюнаў адносіліся да Суботніцкай каталіцкай парафіі і ездзілі маліцца ў Суботніцкі касцёл.

Ніхто з жыхароў Высоцкіх не памятае, адкуль пайшла назва вёскі. Жыхары з прозвішчам Высоцкі апошнія два стагоддзі тут не пражывалі. А хто жыў тут яшчэ раней, хаваецца за смугой стагоддзяў.
Але вядома, што Высоцкія ўжо існавалі ў ХYIII ст. у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. Гэта былі раскіданыя хутары побач з полем Ніўкі плошчай 100 гектараў. У 1745 г. Высоцкія адносіліся да маёнтка Жэмласлаў, які належыў Шчытам, знаходзіўся ў закладзе ў Андрушкевічаў.
У ХIХ - ХХ ст. вёска ў Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Жэмласлаў, які быў уласнасцю Умястоўскіх.
У 1861 г. тут было больш за 30 рэвізскіх душ. У 1897г. - 20 двароў, 122 жыхары, 186 дзесяцін зямлі.
У 1921-1939 гг. Высоцкія ў Суботніцкай гміне Валожынскага, а з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У верасні 1921 г. тут 24 двары, 121 жыхар.
У 1999 г. налічвалася 22 двары, 37 жыхароў.

Асноўная частка пабудоў вёскі размяшчалася паміж полем і лесам каля мачулаў, дзе працякае ручэй з Балтуцёвага Бору з беларускай тэрыторыі. Ручэй падпітваюць снегавыя і дажджавыя воды вясной. Летам ён перасыхае. Тут стаяць каля 18 хатаў на дадзены момант.
Другі рад хатаў размяшчаецца каля Балтуцёвага Бору за ровам. Тут раней больш хатаў было. Цяпер засталіся толькі хаты Мікшаў, Пясецкіх, Калдановічаў.
У лесе стаіць адна хата Зоні Келдановіч, а раней тут побач пражывалі сем'і Мар'яна і Міхаіла Келдановічаў.
Самае высокае месца ў Высоцкіх - Пясецкая гара. Там яшчэ стаяць хаты, дзе пражывалі сем'і Івана і Іосіфа Пясецкіх, Эдуарда Келдановіча.
За Пясецкай гарой жылі Даржынкевічы. Адна хата стаяла, а цяпер яе няма. Там цяпер поле мясцовага фермера, а раней тут было поле вяскоўцаў - Ніўкі.
Бліжэй да Гірдзюнаў раней стаялі хутары Баляслава Келя, Міхася Буйніцкага, Івана Венскеля, Зофіі Грынюк і Іосіфа Мікшы. Грынюкі і Мікшы з'ехалі пасля вайны жыць у Польшчу.
Да лесу, дзе Пясецкая гара, пры дарозе стаялі 5 хатаў. Тут пражывалі Тэафілія Венскель, Ядвіга Мацкевіч, Тамаш Келдановіч, Тамаш Пясецкі, Франц Венскель.
Пры дарозе на Дзявенішкі стаялі хаты Амельяна Мацкевіча і Яся Келдановіча.
Пасля адмены прыгоннага права ў 1861 годзе, хутаране Высоцкіх мелі на полі ўласныя валокі зямлі, а ў графа Умястоўскага працавалі на падпрацоўцы: нарыхтоўвалі лес, збіралі ўраджай сярпамі і косамі.
У жніўні 1952 г. у вёсцы быў арганізаваны калгас "Новы свет", а ў 1954 г. землі "Новага свету" былі далучаны да калгаса імя М.І. Кутузава, а з 1960 года знаходзіліся ў саўгасе "Жамыслаўль". Вёскі Высоцкія, Падваранцы і Шаркуці і землі вакол іх увайшлі ў склад жамыслаўльскага вытворчага ўчастка.
Першым брыгадзірам у Высоцкіх быў Іосіф Фомавіч Пясецкі. Пасля яго брыгаду ў Высоцкіх узначальваў Франц Антонавіч Венскель. Гэта быў руплівы, адказны гаспадар, пра якога ведалі ў Іўеўскім раёне ў 1970-я гады. Яго партрэт і біяграфія як дбайнага хлебароба вісеў тады на відным месцы ў хлебным магазіне Іўя.

Іосіф і Леаніда Мікша з дачкой, в. Высоцкія, 1960-я гады

Пасля Франца Венскеля, які пайшоў на пенсію, цэнтральны вытворчы ўчастак саўгаса "Жамыслаўль" узначаліла Станіслава Ганчарова і працавала тут з 1973 па 1983 год.
Землі каля Высоцкіх урадлівыя, - успамінае Станіслава Юстынаўна. - Поле паміж Высоцкімі і Жамыслаўлем называлі панскай зямлёй, бо яно калісьці належала Умястоўскім. На саўгаснай зямлі добра радзілі бульба, лён, зерневыя культуры.
Лён у той час апрацоўвалі ўручную: сушылі, мялі, трапалі ў жамыслаўльскай сушні. Гатовае валакно скручвалі ў круцялі, складвалі ў мяшкі і везлі ў арганізацыю па нарыхтоўцы лёну на станцыю Гаўя. Лёну ў саўгасе вырошчвалі шмат і высокай якасці.
Значны ўклад у саўгасную вытворчасць уносілі высоцкія паляводы і механізатары. Яны былі працалюбівыя і паслушныя. Стараннасцю вызначаліся паляводы: Юзэфа Венскель, Гелена Мацкевіч, Зофія Кель, Станіслава Пясецкая, Адальфіна Келдановіч, Валянціна Келдановіч, звеннявая льнаводчага звяна Рэгіна Мікша.
Проста ювелірным майстрам у сваёй справе быў сеяльшчык Вацлаў Стаселовіч. Ён так сеяў, што кіраўнікі саўгаса, аб'язджаючы палеткі, рабілі выснову: пасеяна выдатна і лепш як у іншых брыгадах. А ўсё гэта таму, што Вацлаў быў скрупулёзны, адказны. Яго дырэкцыя саўгаса пастаянна стымулявала прэміямі.
Перадавіком у брыгадзе быў і сын Франца Венскеля трактарыст Ян Венскель. Ён быў безадказны, на гусенічным трактары працаваў ад цямна да цямна, якасна выконваў культывацыю, дыскаванне, ворыва.

Старанна працавалі і высоцкія мужчыны паляводы Генрык Венскель, Станіслаў Венскель.
Добрых паказчыкаў на ферме "Жамыслаўль" дабіваліся высоцкія жывёлаводы: Яніна Келдановіч, даглядчыца цялят; Леаніда Мікша, даярка; Франц Мацкевіч, падвозчык кармоў.
У пасляваенны час у Высоцкіх было шмат моладзі. Хлопцы і дзяўчаты збіраліся адпачыць і патанцаваць па нядзелях і ў святочныя дні ў вясковых хатах. Часцей за ўсё праводзілі вольны час у вялікай хаце Альбіны Мацкевіч. Сюды і кіно паказваць прывозілі.
Моладзь вельмі любіла спяваць, ведала шмат старадаўніх народных беларускіх і польскіх песень, святых касцёльных. Спявалі на вечарынках, на вяселлях, на святы пад крыжам, пасля заканчэння палявых работ. Была ў вёсцы група пеўчых пад кіраўніцтвам Юзэфы Венскель. Яны адпявалі памерлых у Высоцкіх і іншых вёсках.
Высоцкія славіліся майстрыхамі па ткацтве. У кожнай хаце пасля заканчэння палявых работ стаялі кросны. Бо раней людзі не сядзелі без справы. А яны сваю справу акуратна вялі. Ткалі покрывы на ложкі - перабіранкі, настольнікі, ручнікі. Вечарамі вязалі з прадзеных нітак швэдры, безрукаўкі, рукавіцы. Нават калі ў крамах з'явіліся недарагія фабрычныя покрывы і настольнікі, у Высоцкіх яшчэ доўга рыпелі кросны, а адданыя любімай справе ткачыхі Юзэфа Венскель, Гелена Мацкевіч, Зофія Кель доўгі час яшчэ працягвалі вырабляць узорыстыя саматканыя цуды.
Высоцкія славіліся сваімі сталярамі і кавалямі. Станіслаў і Іосіф Білі былі і сталяры выдатныя, бо рабілі на заказ вокны і дзверы. А яшчэ яны мелі ўласную кузню. Выраблялі плугі, бароны, маглі і каня падкаваць.
У 1960-я гады ў Высоцкіх працаваў магазін на даму ў Міхаіла Келя. Таргаваў у магазіне Станіслаў Блажук.

А. Ігліцкі.
Фотаздымкі з сямейных альбомаў жыхароў Высоцкіх.

(Працяг будзе).

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.