Язык:

Сучасным шляхам да матчынай мовы

Культура и творчество

Вырашыў падзяліцца сваімі меркаваннямі па праблеме, якая датычыцца не толькі кніг, але і папяровых часопісаў, газет: што для нас стала больш важным - рэальная ці віртуальнвя духоўная прастора. Прычым праблема бачыцца значна шырэй: не так важна, у якім выглядзе чалавек спажывае духоўную ежу. Горка, што сучаснікі, асабліва моладзь, нярэдка абыходзяць бокам свежыя актуальныя палітычныя, эканамічныя навіны. Не чытаюць многія наогул лепшыя ўзоры айчыннай і сусветнай літаратуры. А нават скрупулёзнае знаёмства з фэйкамі і "жаўцізной" - гэта, паверце, на ўзроўні Элачкі Людаедкі. Людзі абыходзяць кіёскі са свежай прэсай, не наведваюць бібліятэк, не заходзяць у кнігарні… Францішак Скарына казаў: "Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы".

Балюча, што шпаркімі тэмпамі падае інтэлектуальная напоўненаць… У савецкія гады быў бум на кнігі, ў кнігарнях актыўна працавалі букіністычныя аддзелы. Тыя часы даўно прайшлі. У пачатку ХХІ стагоддзя здарыўся бум на электронныя кнігі. Зараз і гэта прыціхла. Вяліся і спрэчкі, што пераможа: рэальны друк ці віртуальныя відовішчы?

Прагнозы на поўнае знікненне папяровага, на шчасце, не спраўдзіліся. Добра, што папера і электроніка ў наш час не толькі пасябравалі, але і пачалі актыўна дапаўняць адна адну. Канешне, у транспарце бачым часцей людзей са смартфонамі, аднак ёсць пасажыры і з традыцыйнымі кнігамі, газетамі ў руках. Моладзі ж больш зручна з электроннай “чыталкай” - тут юныя як рыба ў вадзе. Аднак, пагадзіцеся, часцей гэта стралялкі, гульні, а не інфармацыйныя парталы з актуальнай палітычнай, эканамічнай, духоўнай інфармацыяй.

Скажу больш: мы развучыліся хадзіць у тэатры, оперу, філармонію, на выставы, у музеі, затое крочым з дзецьмі у камп'ютарныя салоны, каб набыць нешта больш мудронае і кручонае - сабе на карысць і іншым на зайздрасць. Аднак ні ў якім разе не трэба забываць, што яшчэ ва ўлонні маці немаўляты слухаюць казкі, якія чытаюць ім таты ды матулі, бабулі ды дзядулі, затым дзеткі праглядаюць малюнкі казачных герояў самі, пазней дзеці ўжо самі чытаюць. Помніце, што ўменне чытаць - адзін з галоўных спосабаў пазнання свету.

Кніга, родная мова вельмі часта адчувала ў нашым грамадстве некаторую неабароненасць. Мы чамусьці забылі, што беларусы атрымалі кнігу з рук Францішка Скарыны 6 жніўня 1517 года першымі сярод усходніх славян. І для для нашага народа Кніга - гэта сапраўды нешта асаблівае і святое. Ды й сёння, у ХХІ стагоддзі, традыцыйную кнігу можна ўзяць у рукі, пагартаць старонкі, адчуць пах тыпаграфскай фарбы. Сустрэча з сапраўднай кнігай - вялікае свята для чытача.

У мяне ёсць любімыя кнігі: яны стаяць асобна на кніжных паліцах. Гэты нібы мой кантакт з любімымі аўтарамі. Ёсць шмат аўтараў як у айчыннай, так і ў сусветнай літаратуры. Традыцыйная кніга валодае і такім феноменам: яна здольна звязаць у адно непарыўнае цэлае аўтара, чытача і таленавіта ўпісаць іх у свае чароўныя старонкі. Гэта неабсяжны ДУХОЎНЫ МОСТ.

Бясспрэчна, разумныя, высока-інтэлектуальныя настаўнікі сёння паспяхова сумяшчаюць у сваёй высакароднай дзейнасці інтэрнэт і традыцыйную кнігу. Яны заўсёды знойдуць магчымасць эфектыўна ўраўнаважыць выкарыстанне гэтых двух рэсурсаў. Добра, што і многія бібліятэкі Беларусі стварылі электронныя кнігасховішчы - так чытачы могуць выбраць зручны для іх варыянт.

Больш таго, ва ўстановах культуры і адукацыі праводзяцца сустрэчы чытачоў і пісьменнікаў. Такія жывыя творчыя сустрэчы і заклікаюць чытачоў яшчэ больш актыўна падарожнічаць па творах нацыянальнага прыгожага пісьменства.

Хацелася б працытаваць выдатныя словы Янкі Брыля: "Калі я чытаю добрую кнігу, не папракайце мяне ў гультайстве. Не хочаце прызнаць, што я працую, дык думайце, што я малюся - Слову".
Сябры! Давайце больш актыўна звяртацца да айчыннай і сусветнай спадчыны! Не хочаце традыцыйным спосабам, дык няхай вам электронныя прытасаванні дапамагаюць. Глядзіш: электроннаелічбавае і да родных слоўцаў прывядзе, а там і - да матчынай мовы. 

К. Карнялюк.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.