Язык:

Няма калі хварэць… Крыху гумару ад Галіны НІЧЫПАРОВІЧ

У любую пару года работы ў вёсцы хоць адбаўляй.

Кацярына і Рыгор - пенсіянеры. Дзеці даўно выраслі, разляцеліся,як тыя птушаняты, з роднага гнязда, але часта наведваюць бацькоў, дапамагаюць чым могуць. І ўсё ж разлічваць даводзіцца толькі на сябе: кожны дзень не наездзяцца…
Трымаюць вялікую гаспадарку: карова, бычок, свінні, куры, нават пчоламі разжыліся. Усё робяць дружна, не дзеляць на тваё-маё, таму і работа ідзе спарней. Праўда, з бычком цяжкавата спраўляцца, бо ён упарты. Ні на пашу завесці, ні з пашы. Але ім займаецца Рыгор: мужчыну гэты свавольнік слухаецца ад слова.
У той дзень вылецеў рой. Вопыту у пчалярскай справе ў гаспадара было малавата, што і як рабіць у такім выпадку, добра не ведаў. Пакуль датумкаў, не адна пчала ўжаліла за няведанне. Твар апух, замест вачэй толькі вузенькія шчылінкі…
Але ж адну работу робіш, а сем - чакае. З поля, куды паехалі з жонкай палоць капусту, вярнуліся надвячоркам. Чырвоныя ад сонца, стомленыя ад працы, мурзатыя…
Пашкадавала Кацярына пакусанага мужа і пайшла па бычка сама: няўжо ж не дам рады? А ён заўпарціўся, адчуў слабінку, не хоча ісці дадому, хоць плач. Кацярына з ім і так, і гэтак… Урэшце, бедная, ублыталася ў ланцуг ды пакалечыла руку. Трэба ехаць у бальніцу: а раптам, крый бог, пералом?
Давялося патурбаваць сына. Ён хутка прыехаў і аслупянеў. Адзін - з апухлым тварам, другая - з павіслай рукой, абодва - з чырвонымі насамі, брудныя… Хацеў засмяяцца, але баяўся пакрыўдзіць бацькоў. Пакуль маці памылася ды пераапранулася (бацька дапамог), сын прывёў бычка. Потым паехалі ў бальніцу.
Дзякуй богу, усё абышлося: у бацькі спала пухліна і вочы сталі шырока глядзець на белы свет, як і раней, маці ж праз пэўны час таксама нават не ўспомніла аб тым. Бычок стаў на дзіва паслухмяным (відаць, сын яму нешта шапнуў на вуха, пакуль вёў з пашы, ці бычок сам зразумеў свой кепскі учынак).
Цяпер можна і пасмяяцца.
- Добра, што вы мне пазванілі, - казаў сын. - Бо каб вас так хто пабачыў, дык ці ў міліцыю, ці ў выцвярэзнік дакладна адправілі б!
- Але, сынок, хто б паверыў, што цвярозыя людзі так выглядаюць?..
Зноў віруе жыццё на падворку. Чакаюць сем работ…

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.