ivyenews.by

На прыкасцёльнай тэрыторыі ў Геранёнах - аднаўленне

Приглашаем

Для экскурсантаў у Геранёнах найбольшую цікаўнасць прадстаўляюць два аб'екты. Замак Гаштольдаў адносіцца да трэцяй катэгорыі. Гэта фактычна помнік археалогіі. На паверхні тут нічога не захавалася, але ёсць сама тэрыторыя замчышча. Яна часткова музеефіцыравана: паказаны элемент сцяны, і гэты аб'ект працуе як помнік.

Так выглядае пляцоўка, дзе з’явіўся фантан

Касцёл Святога Мікалая (1519г.). За гэты год шмат зроблена па добраўпарадкаванні прыкасцёльнай тэрыторыі. Па-першае, адноўлены фасад касцёла. Па-другое, ля святыні і плябаніі пакладзена брусчатка, высаджана больш як 100 туй і мноства кветак.

Па ініцыятыве ксяндза Дзмітрыя Несцера і матэрыяльнай падтрымкі вернікаў Геранёнскай парафіі каля касцёла з'явіліся фантан, прыгожыя ліхтары, лаўкі і… шэсць фігур святых: Святы Юзаф з дзіцяткам Хрыстом; "П'ета" (італ.) або "Аплакванне"; Міласэрны Ісус; Святая Марыя, якая смуткуе; Святы апостал Ян; Святы Францішак з горада Асіжу (Італія).

Скульптура
святога Юзафа
з дзіцяткам Хрыстом

Касцёл Святога Мікалая ў Геранёнах - старэйшы культавы будынак на тэрыторыі Іўеўшчыны. Ён з'яўляецца не толькі архітэктурнай, але і гістарычнай каштоўнасцю. Вернікі, усе жыхары Геранён і навакольных вёсак спадзяюцца, што калі-небудзь закончацца рэстаўрацыйныя работы ў касцёле, будуць знойдзены сродкі, каб адрамантаваць старадаўні арган, які змоўк дзесьці сорак гадоў таму назад.

Я веру, што знойдуцца людзі, неабыякавыя да захавання культурнага аб'екта, і акажуць фінансавую падтрымку.
Геранёны заўсёды рады экскурсантам. Прыязджайце ў Геранёны….

"П'ета"

А. СМАЛЯНІЧЭНКА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий