ivyenews.by

Тэме Радзімы было прысвечана чарговае пасяджэнне метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў у Трабскім я/с-СШ

Образование

Якая прыгожая  наша Радзіма! Гэта залатыя палі збажыны з блакітнымі вачыма  васількоў, светлыя бярозавыя гаі, напоўненыя  птушыным звонам, гэта бясконцыя стужкі рэк і люстэркі азёр, а таксама  – любоў да маці, павага да мовы, захаванне традыцый, гэта маральны і духоўны скарб народа, які ні ў якім разе нельга страціць.

 Мы можам знаходзіцца ў любой з краін свету, але ў нашым сэрцы заўсёды будзе жыць Беларусь – наш Бацькаўшчына.

Тэме Радзімы  было прысвечана чарговае  пасяджэнне метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў, якое прайшло ў дзяржаўнай установе адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс  Трабскі яслі-сад-сярэдняя школа” .

Вучні 2 класа разам з класным кіраўніком М. Пляхімовіч адправiлiся ў незвычайнае падарожжа па краіне Беларусь.  На працягу  мерапрыемства  дзецi  шукалі адказ на пытанне “Адкуль пайшла назва краіны?”, з задавальненнем выконвалі заданні інтэрактыўнай віктарыны  пра сімвалы  Беларусі, гулялi ў дыдактычную гульню: “Ты мая частка”, гутарылі пра горад Мінск - сталiцу Беларусi. 

Разам з настаўнікам школьнікі  разважалі  на тэму, за што яны любяць сваю Радзіму: за бацькоўскі дом, у якім яны жывуць; за  шчаслівае дзяцінства, якое далі бацькі і  дзяржава; за блакітнае і мірнае неба над галавой; за яснае і цёплае сонейка, якое сагравае сваімі промнямі наш край…

Завяршаючы размову, настаўнік прапанаваў вучням працягнуць руку свайму аднакласніку са словамі  “ Я хачу з табой сябраваць”.  Я хачу з табой сябраваць, таму што мы - аднакласнікі, таму што мы-  аднавяскоўцы, таму што мы – адзіны народ, таму што мы-беларусы!

 

М.Пляхімовіч  адзначыла, што асаблівыя спадзяванні сёння ўскладзены менавіта на маладых грамадзян краіны.  І ад маладых залежыць, якой  стане наша Радзіма  ў будучым. Трэба заўжды помніць, што няма месца больш утульнага і ласкавага да сэрца чалавека, як родная зямля. Зможам мы захаваць сваю спадчыну і любіць аддана і да канца сваю Радзіму – будзем людзьмі звацца і займаць пачэсны пасад сярод іншых народаў.

 

Наталля Грыбоўская, педагог сацыяльны Трабскага я/с-СШ.  

Читайте ещё:



Оставить комментарий