Язык:

Выстава мугіраў "Крок да Усявышняга" прайшла ў рамках абласнога адборачнага тура ХІІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

Культура и творчество

У мінулую суботу у лідскім Палацы культуры ў рамках абласнога адборачнага тура ХІІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур праходзілі выставы, прэзентацыі работ майстроў Гродзеншчыны. Іўеўскі раён,самабытнае ў этнаканфесіянальным плане Іўе, прадстаўляла выстава мугіраў "Крок да Усявышняга" члена іўеўскай татарскай абшчыны, майстра па вышыўцы і малюнку на шкле Эміліі Шабановіч.

Гэта ў нас, напэўна, многія ведаюць гэтую цудоўную, добрую жанчыну і яе духоўнае захапленне. А гасцям выставы ў Лідзе ўсё было цікавым, новым, незвычайным.
Іўе - адно з нямногіх месцаў на тэрыторыі вобласці, ды і Беларусі, дзе так арганічна, на працягу больш чым 600 гадоў спляліся пласты культур Захаду і Усходу, хрысціянства, іудаізму і ісламу (прадстаўніком якога і з'яўляецца майстар Эмілія Шабановіч), дзе так па-суседску, так талерантна, ў згодзе жывуць людзі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў.
Неафіцыйная сталіца беларускіх мусульман славіцца сваімі працавітымі людзьмі. І па праву, самымі вялікімі працаўнікамі, нястомнымі агароднікамі з'яўляюцца менавіта татары. А яшчэ - здатнымі кандытарамі і кулінарамі.
Наша Іўеўшчына, як адзначыла на прэзентацыі выставы "Шлях да Усявышняга" загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Ірына Смірнова, надзвычай багата майстравымі людзьмі. І ў горадзе Іўе, і ва ўсіх вёсках і вёсачках жывуць апантаныя творчасцю людзі, якія і зараз займаюцца народным рамяством: вышываюць, вяжуць, ткуць, плятуць карункі, вырабляюць паясы, займаюцца вырабамі з саломкі і г.д.

Безумоўна, на выставе расказалі і гісторыю пасялення татар на Беларусі. У Іўі - у тым ліку. Гэтай гісторыі больш як 6 стагоддзяў. У 1884 годзе ў Іўі была пабудавана адна з першых мячэцяў у Беларусі. Сёння яна прымае гасцей - турыстаў з розных краін. І, вядома, мусульман з Турцыі, Лівіі, Марока, Ізраіля і т.д.

Выстава, як мы ўжо казалі, носіць назву "Крокі да Усявышняга". Гэтыя крокі Эміліі Халільеўны праяўляюцца ў яе дабрыні, любові да Бога і людзей, ўменні радавацца кожнаму дню і дзяліцца гэтай радасцю з іншымі.

Мугіры - вышытыя і намаляваныя малітвы з Карана. Яны прызначаны для ўбранства храмаў і дамоў, для распаўсюджвання рэлігійных ведаў, у народнай свядомасці таксама маюць функцыі абярэга.

Першапачаткова мугіры вырабляліся туркамі-качэўнікамі, ад іх трапілі да крымскіх татараў і распаўсюдзіліся далей па ісламскім свеце.
Эмілія Шабановіч - адзіная ў Беларусі жанчына, якая займаецца стварэннем мугіраў, валодае арабскай мовай, каб чытаць Каран і цытаты з яго вышываць на тканіне крыжыкам, бісерам, маляваць краскамі на шкле. Работы яе шырока вядомы не толькі ў нашым рэгіёне, але і далёка за яго межамі.
Пачала ствараць мугіры яна з 2009 года, ва ўзросце 50 гадоў, пасля цяжкай хваробы.
І вось ужо праз год адбылася першая выстава ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур, затым у мячэці горада Навагрудка, у Мінску. У 2017 годзе - у Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу і прысвячалася 620-годдзю пасялення татар на Беларусі.
Выявы для сваіх работ бярэ са спецыяльных кніг і жуналаў, а таксама робіць копіі са старажытных мугіраў сваіх суседзяў, знаёмых. У беларускіх татараў мугіры вядомы з ХVІ стагоддзя, як элемент насценнага ўбрання мячэці або жылога дома.
Мугіры Эміліі Халільеўны ўпрыгожваюць дамы іўеўскіх татараў, знаходзяцца ў Іўеўскай мячэці, на экспазіцыі "Іўеўскія татары" у музеі нацыянальных культур, а таксама ў прыватных калекцыях мусульман Беларусі, Татарстана, Турцыі, Арабскіх Эміратаў і інш.
Заўсёды перад пачаткам працы яна моліцца. І, як гаворыць сама, адчувае, як лёгка ходзіць рука, як спакойна і радасна робіцца на сэрцы.
Патрэбна сказаць, наколькі вялікая роля аддзела рамёстваў і традыцыйных культур Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу ў захаванні і памнажэнні традыцыйных рамёстваў, промыслаў, як любяць і шануюць тут кожнага майстра, кожнага чалавека, які жадае паглыбіцца ў свет народнай культуры. Дзякуючы загадчыцы аддзела Ірыне Смірновай, кожны такі майстар абавязкова атрымае магчымасць пазнаёміць са сваёй творчасцю і дарослых, і дзяцей. Вось і гэтую выставу непаўторных работ Эміліі Халільеўны ладзіла менавіта Ірына Регінальдаўна. І вылілася тая выстава ў сапраўдную прэзентацыю мусульманскай культуры беларускіх татараў.
Быў, як мы казалі вышэй, гістарычны аповяд, былі мугіры і гісторыі іх стварэння, быў расказ пра цудоўных дзяцей майстрыцы, сына і дачку, якія з'яўляюцца і натхняльнікамі, і першымі гледачамі новых работ, і фундатарамі творчасці маці.
А затым на эксклюзіўны подыўм выйшлі жанчыны ў татарскіх нацыянальных касцюмах - Ірына Смірнова і Зінуэфа Сафарэвіч. І гэта было цудоўна!
Да таго ж, адна з "манекеншчыц" (безумоўна, Ірына Смірнова) пазнаёміла прысутных з татарскімі жаночымі, мужчынскімі і дзявочымі касцюмамі.
Нацыянальны касцюм - гэта ўнікальная асаблівасць кожнага народа, якая захоўвае ў сабе нейкія таямніцы і традыцыі.
Нацыянальны татарскі гарнітур бярэ свой пачатак з 18 стагоддзя. Падрабязна, прыгожа вяла свой расказ загадчыца аддзела рамёстваў і традыцыйных культур. І гэта было як паглыбленне ў эпохі. І паўставалі перад вачыма вобразы прыгожых дзяўчат з чорнымі косамі ў доўгіх яркіх сукенках, у нацыянальных галаўных уборах, з абавязковымі ўсемагчымымі нюансамі традыцыйнага зялёнага колеру ў адзенні… І юнакі ў белых кашулях, расшытых узорамі камізэльках…
Журы высока ацаніла работы Эміліі Шабановіч. Яна ўзнагароджана граматай.
На жаль, на выставе не прысутнічала сама майстар. Здароўе не дазволіла. Аднак ад яе, добрай, цудоўнай, майстравой жанчыны, прыехаў у Палац культуры Ліды смачны каравай, якім частавалі прысутных. А выпечка Эміліі Халільеўны (кажу пра тое, што ведаю), можа канкурыраваць з вырабамі самых знакамітых кандытараў.
Няхай і надалей хопіць ёй здароўя і душэўных сіл для яе духоўнай творчасці.

Вера ГУЛІДАВА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.