Язык:

Геранёнскія школьнікі наведалі прыродазнаўча-гістарычны музей ледніковых валуноў на Воранаўшчыне

Образование

Як толькі не называюць у свеце нашу родную Беларусь! Яна і краіна лясоў і балот, і краіна старажытных замкаў і палацаў, і краіна бульбы, ільну…

Аднак Беларусь – гэта яшчэ і краіна валуноў. А каб пабачыць гэтыя цудоўныя стварэнні прыроды, не абавязкова браць водпуск, адкладваць грошы, адпраўляцца ў далёкае падарожжа. Многа незвычайнага і дзіўнага можна ўбачыць у нашых суседзяў, на воранаўскай зямлі.

Цёпла і гасцінна прыняў воранаўскі край навучэнцаў і настаўнікаў ДУА “Геранёнская сярэдняя школа”.

 Гарадскі пасёлак Радунь. Прыродазнаўча-гістарычны музей ледніковых валуноў “Валуны крутых дарог мінуўшчыны”. Экспазіцыя музея складаецца з чатырох раздзелаў. Кожны па-свойму цікавы і змястоўны. А сустрэцца з кіраўніком музея Іванам Іванавічам Фясенка—гэта значыць віртуальна прайсці дарогамі гісторыі, этнаграфіі, геалогіі, краязнаўства…

Спрадвеку беларус жыў побач з валунамі, дружыў з імі, любаваўся імі, знаходзіў агульную мову. І ніколі не задумваўся, што яны не тутэйшыя, не мясцовыя. Нашы валуны-іншаземцы. Апошні ледавік адарваў іх ад Скандынаўскіх гор і , разлучыўшы з радзімаю, прынёс на нашу зямлю. І воранаўская зямля стала для некаторых вечнай радзімай.

У музеі пад адкрытым небам ”Валуны крутых дарог мінуўшчыны” сабраны каштоўныя  ледніковыя камяні, помнікі прыроды, гісторыі і культуры воранаўскага краю. Кожны камень мае сваю асабістую гісторыю. “Старажыла” калекцыі - вялікі камень Бальцішскі. Ляднік прынёс на нашы землі 220-150 тысяч год назад. Яго вага дасягае пятнаццаці тон.

 Цікавы аповед з вуснаў кіраўніка І.І. Фясенкі пачулі аб ролі культавых камянёў у жыцці мясцовага насельніцтва. Людзі вераць, што валуны вылечваюць ад хвароб і прыносяць шчасце і ўдачу. Уразіў аповед пра камень, на вяршыні якога знаходзіцца адбітак жаночай ножкі. Паводле легенды, яго пакінула Багародзіца, калі ішла ў Іерусалім.

Музей ледніковых валуноўу г.п. Радунь наведваюць турыстычныя групы з Літвы, Германіі, Ізраіля…

 Выклікаў цікавасць і турыстычны комплекс для яўрэйскіх паломнікаў. Гэта толькі пачатак будоўлі. Мяркуецца пабудаваць гасцініцу на дзвесцемесц, сінагогі, рэстараны… Чаму менавіта ў г.п. Радунь? Калісьці гэта мястэчка было цэнтрам яўрэйскага духоўнага  і культурнага жыцця.

Шмат яшчэ чаго цікавага хавае воранаўская зямля. На развітанне кожны з нас разумеў, што гэта не апошняя сустрэча з цудоўным гістарычным краем. Вельмі хочацца паслухаць гісторыю кахання Адама Міцкевіча і прыгажуні- шляхцянкі Марылі Верашчакі. Але гэта тэма  нашага наступнага падарожжа.

І.І. Барысевіч,  настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Геранёнская сярэдняя школа”

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.