Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"
 
 

У Беларуси аб'яўлены літаратурны конкурс сярод навучэнцаў да Года гістарычнай памяці

Год исторической памяти

Навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі запрашаюцца да ўдзелу ў літаратурным конкурсе.

Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь абвяшчаюць конкурстворчых работ «Краіна талентаў», прымеркаваны да Года гістарычнай памяці, сообщает mininform.gov.by.

Мэтай конкурсу з’яўляецца патрыятычнае выхаванне школьнікаў на аснове вывучэння гісторыі і літаратурных традыцый, фарміраванне аб’ектыўных адносін падрастаючага пакалення да гістарычнага мінулага Беларусі, развіццё цікавасці да айчыннай мастацкай літаратуры, беларускіх друкаваных выданняў (кніг і часопісаў), далучэнне да інтэлектуальнай і літаратурнай творчасці, адраджэнне традыцый сямейнага чытання.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ад 8 да 14 гадоў. Прымаюцца творчыя работы, напісаныя ў празаічных жанрах: аповед, казка, эсэ, нарыс і інш. — на рускай і беларускай мовах — у наступных намінацыях:

«Мая Радзіма — Беларусь» / «Моя Родина — Беларусь»;

«Захапляльныя вандроўкі» / «Захватывающие путешествия»;

«Сучасныя казкі» / «Современные сказки»;

«Па старонках айчыннай гісторыі» / «По страницам отечественной истории»;

«Мая малая радзіма» / «Моя малая родина»;

«Фантастычная будучыня» / «Фантастическое будущее»;

«Сямейныя традыцыі» / «Семейные традиции»;

«Свет пачуццяў і мрояў» / «Мир чувств и грёз»;

«Памятныя мясціны Беларусі» / «Памятные места Беларуси»;

«Нашы гераічныя продкі» / «Наши героические предки»;

«Год гістарычнай памяці» / «Год исторической памяти».

Прыём аўтарскіх аўтарскіх работ ажыццяўляецца з 1 красавіка да 15 жніўня 2022 года.

Матэрыялы на конкурс неабходна накіроўваць на імэйл Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. або на адрас: 220070, г. Мінск, вул. Будзённага, 21 у электронным ці друкаваным выглядзе на беларускай ці рускай мове (шрыфт Times New Roman, памер 14). На тытульным лісце працы — пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара конкурснай працы, узрост, поўную назву ўстановы адукацыі, клас, кантактны тэлефон.

Для ўдзелу можна падаць не больш за дзве работы аб’ёмам да трох аўтарскіх лістоў. У выпадку накіравання на конкурс дзвюх работ адна з іх павінна быць напісана на беларускай мове.

Падвядзенне вынікаў адбудзецца ў рамках правядзення Дня беларускага пісьменства ў верасні 2022 года, дзе будуць агучаны найлепшыя творы і ўручаны заахвочвальныя прызы і дыпломы ад выдавецтва «Адукацыя і выхаванне».

Творы пераможцаў будуць апублікаваны ў літаратурным зборніку «Краіна талентаў». Творы лаўрэатаў конкурсу будуць надрукаваны ў часопісах: «Рюкзачок», «Рюкзачок. Мир путешествий», «Рюкзачок. Весёлый зоопарк», «Вясёлка».

Інфармацыя аб ходзе правядзення і выніках конкурсу, а таксама работы пераможцаў будуць прадстаўлены на старонках друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі, сайце aiv.by і ў сацыяльных сетках выдавецтва.

Каардынаты арганізацыйнага камітэта: 220070, г. Мінск, вул. Будзённага, 21, выдавецтва «Адукацыя і выхаванне», Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript., тэл.: (017) 379 93 23, 257 91 49.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
Что вы любите кушать на завтрак?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.
Заполните все поля, отмеченные символом *

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.