ivyenews.by

Алесь Карлюкевіч спецыяльна для «ІК» : “Трэба расказваць чытачу гістарычную праўду сваёй мясцовасці, таму што яна пра сваіх землякоў, пра родных, пра продкаў”

Актуальное
Пры падрыхтоўцы матэрыялаў па захаванні гістарычнай памяці трэба зыходзіць з адраснасці і даступнасці інфармацыі. Аб гэтым карэспандэнту «Іўеўскага краю» расказаў дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дому “Звязда”, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, які знаходзіўся з рабочай паездкай на Іўеўшчыне. Наогул, трэба расказваць чытачу гістарычную праўду сваёй мясцовасці. Тады да яе будзе большы інтарэс, таму што яна пра сваіх землякоў, пра родных, пра продкаў.  Такія асабістыя рэчы пакідаюць вялікі след у душы людзей, не пакідаюць раўнадушнымі.

–Сёння вельмі вялікая ўвага ў сродках масавай інфармацыі надаецца тэме генацыда беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, – сказаў суразмоўца. –Нядаўна выйшла ў свет кніга “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” пад агульнай рэдакцыяй Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа. Сродкам масавай інфрамацыі неабходна раскрыць сюжэты, якія знаходзяцца ў архіўных матэрыялах,  дакументах, допытах сведкаў падзей. І зрабіць гэта неабходна на мове, зразумелай  для масавага чытача.

Насамрэч, у творах нашых пісьменнікаў тэма пакутаў беларускага народа падчас фашыскай акупацыі раскрыта надзвычай эмацыянальна. У пачатку 70 –х гадоў пісьменнікі Алесь Адамовіч, Янка Брыль і Уладзімір Калеснік праехаліся па 34 раёнах і сабраны матэрыял выйшаў у часопісе “Маладосць” пад назвай “Я з вогненнай вёскі”. 

І. БУТУРЛЯ.

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА. 

Читайте ещё:



Оставить комментарий