Язык:

Святкаванне Дня Незалежнасці Беларусі на Іўеўшчыне пачалося з ускладання кветак да помнікаў воінам, загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне

Главное

Унікальнасць беларускага Дня Незалежнасці, даты, якія самым дэмакратычным у свеце спосабам, на рэферэндуме, выбралі беларусы - у яе сімвалічнасці. 3 ліпеня адсылае нас не да распаду Савецкага Саюза і фармальнай незалежнасці, а да моманту нашага найвялікшага трыўмфу - вызваленню роднай зямлі. У гэтым подзвігу ўдзельнічалі ўсе народы вялікай краіны, і таму наш Дзень Незалежнасці і наша галоўнае дзяржаўнае свята збліжае і дзяржавы, і народы, - усіх нашчадкаў пакаленняў пераможцаў.

Вайна прайшла праз кожную сям'ю, 22 чэрвеня і сёння - самая жалобная дата ў календары. Але 3 ліпеня краіна нібы зноў перажывае веліч моманту вызвалення. Кожны дзень вайны, мужнасць вызваліцеляў і стойкасць народа - частка нашай самасвядомасці, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне.

У гэты ўрачысты дзень, дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ля помніка воінам-вызваліцелям у парку  г. Іўе сабраліся прадстаўнікі раённай улады, лідары і члены грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, моладзь і ветэраны працы, каб  аддаць даніну глыбокай павагі гераічнасці франтавікоў і працаўнікоў тылу, якія сваім патрыятызмам і верай у Перамогу адстаялі свабоду, практычна зноў адбудавалі і аднавілі краіну пасля ваеннага ліхалецця.

Гэты памятны дзень - нагода для нас успомніць аб тых вялікіх стратах, якія панёс народ Беларусі ў час вайны. Толькі на тэрыторыі нашага раёна склалі галовы у Вялікай Айчыннай за светлую будучыню больш за пяць тысяч чалавек.

-3 ліпеня - адна з найважнейшых дат у календары беларускай нацыянальнай памяці разам з трагічным 22 чэрвеня і гераічным 9 мая, – сказаў старшыня райвыканкама Ігар Генец. –  І калі 22 чэрвеня мы схіляем галовы ў памяць аб ахвярах той страшнай вайны, а 9 мая мы радуемся Вялікай Перамозе ўсяго свету над фашызмам, то Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - нагода асэнсаваць трагедыю і гераізм усяго беларускага народа.

Мы, нашчадкі пераможцаў, у гэты святочны дзень выказваем вялікую ўдзячнасць пакаленням, якія бачылі кровапралітную вайну, вызвалілі краіну ад гітлераўскіх захопнікаў, перамаглі генацыд і ў пасляваенны час аднавілі рэспубліку. Іх подзвіг – гэта духоўны фундамент, які сёння дапамагае нам дастойна пераадольваць цяжкасці і ўпэўнена ісці да пастаўленых мэт.

Затым адбылося ўскладанне кветак да памятнага знака «У гонар загінуўшых землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны» і помніка землякам, якія загінулі ў Афганістане. Памяць аб гераічных продках ўшанавалі хвілінай маўчання. 

Мерапрыемствы ў гонар Дня Незалежнасці прадоўжыліся на святочнай пляцоўцы набярэжнай г. Іўе.

І. Бутурля. Фота С. Зянкевіча.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.