Язык:

У Ашмянскім краязнаўчым музеі працуе выстава «Фантазіі і рэальнасць Гальшанскага замка»

Что? Где? Когда?
У Ашмянскім краязнаўчым музеі працуе выстава «Фантазіі і рэальнасць Гальшанскага замка»

Экспанаты не пакінуць наведвальнікаў абыякавымі.

У Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Францішка Багушэвіча працуе выстава беларускага скульптара і графіка Марыны Капілавай «Фантазіі і рэальнасць Гальшанскага замка».

Дырэктар музея Настасся Навіцкая, суправаджаючы мяне ў выставачную залу, адзначыла, што работы мастачкі нікога не пакінуць раўнадушным.

— Яны могуць зачапіць ці адштурхнуць, могуць прымусіць адысці ўбок і назіраць за імі пад іншым ракурсам, але яны ўсё роўна пакінуць след у вашай душы, — заўважыла Настасся Васільеўна.

На выставе прадстаўлены розныя накірункі творчага прыцяжэння таленавітай жанчыны-творцы. Разам з фантастычнымі насельнікамі Гальшанскага замка тут суседнічаюць міфічныя істоты і біблейскія звяры, а таксама дызайнерскія ўпрыгожанні з металу.

У яе ўнікальных работах умела спалучаецца мінулае з днём сённяшнім, ілюзорнае – з рэальным. У гэтым, мабыць, і хаваецца галоўны сакрэт магнетычнай прыцягальнасці яе творчасці. Таленту Марыны Капілавай цікава і падуладна ўсё! Бронза, ліццё, кераміка, ювелірная і дэкаратыўная пластыка, аўтарскія лялькі, станкавая і кніжная графіка.

Значнае месца ў яе творчасці займае літаграфія і скульптура. Кожны з жанраў, у якіх працуе мастачка, прадстаўлены важкім зборам твораў. Дыяпазон яе творчых інтарэсаў распасціраецца ад антычнай міфалогіі да дызайнерскай стылізацыі.

На пытанне, як прыходзяць ідэі такіх фантастычных вобразаў, скульптар шчыра прызналася, што не можа гэта растлумачыць, а пасля дадала:

IMG_4644.jpg

— Гэта маё звыклае знешняе акружэнне, у якім я знаходжуся амаль пастаянна. І толькі на нейкі час пакідаю яго, каб сустрэцца з вамі. Магчыма, гэта несапраўдны час, а прыдуманы, аднак ён мне цалкам адпавядае. Мне пашчасціла супасці ў гэтым часе з людзьмі, якія заняты рэстаўрацыяй і захаваннем Гальшанскага замка. Мы ішлі і працавалі паралельна, і раптам аказалася, што мы супадаем сваімі думкамі. Я шчыра рада гэтаму супадзенню. Здаецца, я рыхтавалася да гэтай сустрэчы яшчэ тады, калі мы не былі знаёмымі.

На выставе мы сустрэліся з дырэктарам фірмы “Нефпраект”, рэстаўратарам, ініцыятарам праекта рэвіталізацыі Гальшанскага замка Ігарам Раханскім, які пацвердзіў сказанае аўтарам выставы, а ў якасці доказу правёў паралель паміж выявамі на кафлі, знойдзенай падчас рэстаўрацыйных работ на замку, і вобразамі Марыны Капілавай. Аб’ядноўвае іх выява сабакі з рыбіным хвастом, якая праз чатыры стагоддзі стала асновай для цэлай серыі работ скульптара.

IMG_4607.jpg

Гэта супадзенне звязвае мінулае з сучаснасцю і дазваляе ажыццяўляць самыя нерэальныя фантазіі. Ці не супадзеннем з’яўляецца той факт, што адна з работ Марыны Капілавай – “Алавяны салдацік” вельмі падобна да знаходкі, якую адшукаў падчас раскопак на Крэўскім замку старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алег Дзярновіч?! Скульптура алавянага салдаціка часоў Першай сусветнай вайны праз стагоддзе нарадзілася ў фантазіях мастака.

Працягнуць нітку супадзенняў поўнае права маюць будаўнікі і дырэктар ТАА “Граніт +” Аляксандр Гугала. Дзякуючы старанню гэтага калектыву фантазіі нашых продкаў становяцца рэальнасцю, якая прыводзіць нас у захапленне і дае магчымасць знаёміцца з гісторыяй роднага краю.

IMG_4611.jpg

IMG_4595.jpg

А з фантазіямі таленавітага скульптара і графіка Марыны Капілавай кожны з нас можа пазнаёміцца, наведаўшы выставу ў музеі. Чорны Манах з чатырма парамі вачэй, састарэлы Павел Сапега са сваімі жонкамі, хітры ўпраўляючы замкам на пару з ключніцай, цяжарная Соф’я Гальшанская – пачынальніца роду Ягелонаў — прымусяць вас рэфлексіраваць і стануць крокам да новых адкрыццяў.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.