ivyenews.by

Галоўныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Зельнай на Іўеўшчыне пройдуць ў Дудскай святыні

Актуальное

15 жніўня Каталіцкі касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую ў народзе традыцыйна называюць «Маці Божай Зельнай». У гэтае свята вернікі нясуць для асвячэння вянкі і букеты зёлак, кошыкі з садавінай і гароднінай, якія старанна прыгатоўваюцца няпярэданні вечарам альбо раніцай. Часцей за ўсё букет нясе ў сабе рамонак, мяту, канюшыну, сланечнік, палын, калоссе пшаніцы, галінку яблыні альбо іншага дрэва. 

Традыцыя склалася так, што на Іўеўшчыне цэнтрам ўрачыстасці становіцца касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дудах. На працягу многіх дзесяцігоддзяў вернікі з наваколля імкнуцца трапіць ў Дуды, каб перад абразом Маці Божай скласці ўсе свае просьбы і падзякі. У сваю чаргу ў Дудах арганізоўваецца сапраўдны фэст: адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, урачыстая Святая Імша, Эўхарыстычная працэсія вакол касцёла, а затым канцэрты народных ансамбляў і кірмаш, дзе можна набыць рэлігійныя рэчы, сувеніры з дрэва і гліны, а таксама прысмакі, сярод якіх самымі смачнымі і жаданымі былі і застаюцца карамельныя “пеўнікі”. 
У Дудах урачыстасці распачнуцца ў 11.00 з выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту. 

У 12.00 з Іўя распачнецца пешай пілігрымка ў Дуды. 

А 14 гадзіне адбудзецца ўрачыстая Святая Імша.

https://vk.com/dekanat_iwje

Читайте ещё:



Оставить комментарий