Язык:

Традыцыйна ў канцы археалагічнага сезона адзначаецца Дзень археолага. Узгадаем падводныя даследаванні на тэрыторыі Іўеўскага раёна

Актуальное

Нягледзячы на тое, што дата 15 жніўня афіцыйна не замацавана як прафесійнае свята археолагаў, гэты дзень - заўжды цудоўная нагода, каб узгадаць найбольш цікавыя вынікі працы даследчыкаў старажытнасцей, схаваных у  нетрах Іўеўскай зямлі.

Падводныя археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Іўеўскага раёна

З даўніх часоў людзей прыцягвалі пошукі даўніны пад вадой. Яшчэ ў першыя стагоддзі нашай эры па загаду рымскіх імператараў вёўся пошук старадаўніх рэчаў на дне мора. У эпоху сярэдневечча спрабавалі адшукаць судны, якія затанулі. 

У апошнія дзесяцігоддзі падводная археалогія ператварылася ў самастойную навуковую дысцыпліну. Нягледзячы на тое, што гідраархеалагічныя даследаванні патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі, розных тэхнічных пошукавых сродкаў, яе вынікі могуць быць не менш значнымі, чым даследаванні на паверхні.

На тэрыторыі Беларусі пошукі старажытных рэчаў пад вадой пачаліся яшчэ ў 18 стагоддзі. У 1709 годзе з ракі Нёман спрабавалі падняць вайсковы арсенал, які быў затоплены ў сакавіку 1706 года пры адступленні рускіх войскаў з горада Гродна. Вынікам праведзеных работ стала падняцце некалькі гармат.

Вясной 1813 года на месцы пераправы французскай арміі праз раку Бярэзіну было знойдзена некалькі гармат, ранцаў, скрынак і іншых трафеяў.

У 1910 годзе сяляне з вёскі Жабер (тэрыторыя Брэсцкай вобласці) паднялі з ракі Ясельды 8 бронзавых гармат другой паловы 17 стагоддзя.

Сам працэс станаўлення і развіцця беларускай падводнай археалогіі адбыўся на рубяжы 1970-1980-х гадоў. Найбольш актыўна праводзіліся даследаванні на такіх аб’ектах як гарадзішча Маскавічы, акваторыі азер Іказнь і Дрысвяты (Віцебская вобласць), рэчышча ракі Свіслач у Мінску. Усяго за перыяд з 1979 па 1991 год было праведзена 39 экспедыцый па даследаванню аб’ектаў падводнай археалогіі.

Пасля распаду СССР падводныя даследаванні былі практычна спынены і насілі толькі эпізадычны характар.

Своеасаблівым новым этапам у падводнай археалогіі Беларусі стаў 2015 год, калі была створана спецыялізаваная група з прафесійных археолагаў і дайвераў-валанцёраў для правядзення падводных археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі. За перыяд з 2015 па 2021 гады група правяла каля 50 экспедыцый больш чым на 20 помніках археалогіі.

Пачаткам падводных археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Іўеўскага раёна можна лічыць 2018 год.

У верасні 2018 года жыхары вёскі Мікалаева паведамілі ў Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аб тым, што ў рацэ Нёман знаходзіцца драўляная лодка вялікага памеру.

З мэтай правядзення агляду выяўленага аб’екта ў вёску Мікалаева былі накіраваны ўдзельнікі групы падводнай археалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Барысавіч Ліневіч і Максім Міхайлавіч Чарняўскі. Падчас агляду было высветлена, што лодка размешчана ў рэчышчы ракі Нёман і мае значныя памеры: даўжыня каля 8,5 метраў, шырыня – каля 1 метра і вышыня – 80 сантыметраў. Было прынята рашэнне аб правядзенні мерапрыемстваў па пад’ёму і транспарціроўцы выяўленага артэфакта ў Мінск для далейшай кансервацыі і вывучэння. Працы па пад’ему човена былі праведзены 26-27 кастрычніка 2018 года.

Пасля дастаўкі абъекта ў Мінск былі праведзены дэндрахраналагічныя даследаванні, якія паказалі, што выяўлены артэфакт можна датаваць пачаткам-першай чвэрці 16 стагоддзя.

Трэба адзначыць, што акрамя правядзення прафесійных падводных археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Іўеўскага раёна, аматарамі падводнага плавання таксама перыядычна праводзяцца пошукі ў дадзеным накірунку.

Так, у 2009 годзе падчас даследавання рэчышча ракі Заходняя Бярэзіна ў вёсцы Бакшты былі знойдзены рэшткі драўляных канструкцый. Пры вучэнні геаграфічных карт перыяду другой паловы 19 – пачатку 20 стагоддзя было вызначана, што на абследаванным месцы раней знаходзіўся драўляны мост праз раку.

Летам 2012 года жыхаром горада Іўе ў рацэ Нёман непадалеку ад вёскі Морына быў знойдзены касцяны выраб. Пасля агляду знаходкі спецыялістамі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі было ўстаноўлена, што знойдзеная рэч з’яўляецца Т-падобнай рагавой сякерай з рогу аленя, агульная даціроўка – перыяд неаліту (каменны век).

У жніўні 2015 года пры абследаванні берагавой лініі ракі Гаўя ў раёне вёскі Шалуці быў знойдзены гліняны гаршчок. З дапамогай спецыялістаў-археолагаў быў устаноўлены перыяд вырабу артэфакта – 18 стагоддзе.

Летам 2018 года было абследавана прыбярэжжа возера ў аграгарадку Жамыслаўль. Былі знойдзены металічныя рэчы бытавога прызначэння перыяду другой паловы  20 стагоддзя і некалькі цаглін з кляймом у выглядзе лацінскай літары «U». Кляймо указвае на прозвішча Умястоўскі, прадстаўнікі гэтага роду некаторы час з’яўляліся ўладальнікамі навакольных зямель. Вядома, што ў пачатку 20 стагоддзя тагачасным уладальнікам Жамыслаўля Уладзіславам Умястоўскім у суседняй вёсцы Дабраўляны было пабудавана прадпрыемства дзе выраблялі цэглу, якую выкарыстоўвалі для будаўніцтва гаспадарчых пабудоў.

Падводныя археалагічныя даследаванні, якія праводзіліся ў нашай мясцовасці, змаглі дапоўніць карціну тых гістарычных падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Іўеўскага раёна.

А.В. Ваўчок, настаўнік гісторыі Лелюкінскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.