ivyenews.by

Чацвёртакласнікі Гераненскай СШ успомнілі цікавыя гісторыі жыцця класа і стварылі фотакалаж “Шчаслівыя моманты”

Образование

У жыцці кожнага з нас бываюць моманты, калі здаецца, што свет рухнуў. Прычын для гэтага можа быць вялікае мноства: сезонная дэпрэсія, няўдачы ў вучобе, праблемы са здароўем. Што дапамагае чалавеку спраўляцца з цяжкімі сітуацыямі ў жыцці? Што малюе на твары чалавека ўсмешку, якая застаецца нават у цяжкія моманты яго жыцця?

Адказ на гэтыя пытанні знайшлі вучні 4 класа Гераненскай СШ.

Аптымістычны настрой нясе ў сабе масу станоўчых момантаў! Пазітыўны настрой паляпшае працаздольнасць і ўплывае як на фізічнае, так і на душэўнае самаадчуванне чалавека. Пазітыўны настрой надае ўпэўненасць у сабе. Да пазітыўна настроеных людзей цягнуцца іншыя.

Спосабаў стварэння і захавання станоўчага настрою ў жыццёвых сітуацыях  вялікае мноства.  Чацвёртакласнікі  ўспомнілі  цікавыя гісторыі жыцця класа  і стварылі  фотакалаж “Шчаслівыя моманты”, якім падзяліліся з  вучнямі іншых класаў.

Трэба умець дзяліць свае радасці з іншымі!

Л.Шлемпа, педагог - арганізатар.

Читайте ещё:



Оставить комментарий