Язык:

Вандроўку па малой радзіме здзейснілі навучэнцы, настаўнікі, бацькі Лелюкінскай СШ

Помнить, чтобы жить

Наша Гродзеншчына – непаўторны куток беларускай зямлі з багатай гісторыяй. Кожная вёсачка тут дыхае спадчынай мінулага. Навучэнцы, настаўнікі, бацькі Лелюкінскай сярэдняй школы Іўеўскага раёна рашылі павандраваць па сваей малой радзіме. Восьмага кастрычніка у дарогу накіраваліся  вучні 4-11 класаў. Падарожжу  паспрыяла нават сама восень: дзянёк выдаўся сонечны і вельмі яскравы.  Першым прыпынкам вандроўкі стаў  школьны музей імя  Э.С. Корзуна, заснавальніка музея, былога дырэктара дадзенай установы. Музей мае статус народнага. У яго фондзе больш за тысячу экспанатаў. Сярод іх - фотаздымкі, рэчы сялянскага побыту, архіўныя дакументы, маўклівыя сведкі далёкіх падзей. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй краю, школы.

Наступны прыпынак - Крэўскі замак, які з’яўляецца  адным  з найстарэйшых беларускіх замкаў, створаны ў пачатку XIV стагоддзя. З руінамі Крэўскага замка звязана шмат легенд, у тым ліку гісторыі пра падземны тунэль з замка да Вільні і пра прыгажуню, якую замуравалі жывой ў сценах замка. Пра гэта мы даведаліся ад  нашага экскурсавода Ваўчка А.В.

Трэці прыпынак -  былы палацава-паркавы комплекс роду Сапег ў аг.Гальшаны. Менавіта тут адчуваецца подых гісторыі, пазнаецца глыбіня культурнага мінулага. Першыя крокі, зробленыя па тэрыторыі гэтага музея, даюць магчымасць наладзіць страчаную сувязь з мінулым. Ведаеце, з’явіўся нейкі зусім іншы настрой. Мы проста былі зачараваны прыгажосцю, незвычайнай архітэктурай замка, таямнічасцю белай Панны і Манаха, залай шляхецкай славы .

Пяць гадзін экскурсій прайшлі незаўважна. Заключным акордам стала наведванне экалагічнай трапы аг.Трабы .

Цікава, весела і незабыўна правялі мы свой адпачынак. Сябры, падарожнічайце: наша краіна самая прыгожая!

Вольга  Аксёнава, настаўнік хіміі і біяогіі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.