ivyenews.by

Вучні і работнікі Лелюкінскай СШ далучыліся да акцыі “Чырвоная стужачка”

Образование

Штогод 1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Гэты дзень служыць напамінам аб неабходнасці спыніць глабальнае распаўсюджванне эпідэміі ВІЧ/СНІДу. Ва ўсім свеце праходзяць разнастайныя тэматычныя мерапрыемствы.

Навучэнцы 9 класа Лелюкінская СШ 1 снежня запрасілі вучняў школы і яе работнікаў далучыцца да акцыі “Чырвоная стужачка”.

Чаму менавіта чырвоная стужка? Таму, што чырвоная стужачка –  гэта не звычайнае ўпрыгожванне, гэта:

- сімвал усведамлення людзьмі важнасці праблемы СНІДу, прыняты ва ўсім свеце. Чым больш людзей надзенуць чырвоную стужачку, тым больш чуваць будзе голас тых, хто патрабуе ўвагі да праблемы СНІДу і да праблем мільёнаў людзей, закранутых гэтай эпідэміяй.

- сімвал памяці пра сотні тысяч людзей, панесеных гэтай жорсткай хваробай.

- сімвал салідарнасці з тымі, каго эпідэмія СНІДу закранула асабіста: з людзьмі, якія жывуць з ВІЧ-інфекцыяй і СНІДам, з іх блізкімі, роднымі і сябрамі.

- сімвал надзеі, што неўзабаве будуць  знойдзены лекавыя сродкі ад Сніду, і вакцына, якая засцеражэ ад заражэння.

- сімвал пратэсту супраць істэрыі і невуцтва, супраць дыскрымінацыі і грамадскай ізаляцыі людзей, якія жывуць з ВІЧ-інфекцыяй.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews 

Читайте ещё:



Оставить комментарий