Язык:

Смелы, адважны, добры і ўважлівы. 5 снежня адзначаецца Сусветны дзень валанцёраў

Хорошие дела

Смелы, адважны, добры і ўважлівы, ён імгненна прыйдзе на дапамогу любому і не стане чакаць нічога наўзамен. Будзе талерантным і шчырым, да канца застанецца верным сваёй справе. Справе быць неабыякавым чалавекам. Дык хто ж гэты супергерой? Адказ просты: валанцёр Чырвонага Крыжа.

Штогод  5 снежня  адзначаецца Сусветны дзень валанцёраў. Гэты дзень прызначаецца ў падзяку ўсім людзям, якія дабраахвотна ўнеслі і ўносяць уклад у развіццё эканомікі і сацыяльных праграм на тэрыторыі многіх дзяржаў. Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа таксама ў гэты дзень ушаноўвае валанцёраў і кажа ім словы падзякі за іх бескарыслівую працу.

Складана пераацаніць значэнне валанцёрскага руху – як для ўсёй планеты, так і ў маштабах асобна ўзятай краіны і нават населенага пункта. Надзвычайная сітуацыя, харчовы крызіс, эпідэмія, стыхійнае бедства — на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду, прыходзяць валанцёры.

У Лелюкінскай сярэдняй школе Іўеўскага раёна таксама актыўна дзейнічае валанцёрскі рух. Атрады юных валанцёраў “Страла” і “Шторм” у любую пару года спяшаюцца на дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу. Дапамагаюць справамі, парадамі, прыемнымі сюрпрызамі, проста добраю ўсмешкаю.

З нагоды святкавання Сусветнага дня валанцёраў у школе прайшло ўрачыстае мерапрыемства. Юныя актывісты згадалі гісторыю з’яўлення свята, сучасныя напрамкі дзейнасці, значэнне талернтнасці і ўзаемадапамогі. За актыўную грамадскую дзейнасць, добрасумленны і бескарыслівы ўдзел у валанцёрскім руху дырэктар школы Алешчык Г.І. ўручыла падзячныя пісьмы і падарункі Іўеўскай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа  Іваноўскаму Аляксандру, Кучук Вікторыі і Сушчынскай Паліне. Таксама Галіна Іосіфаўна ўручыла павсведчанні валанцёраў і выказала надзею на плённую працу кожнага валанцера школы. У завяршэнні мерапрыемства быў абвешчаны старт дабрачыннай акцыі “Цуды на Каляды”.

Валанцёрская дзейнасць дазваляе раскрыць агульначалавечыя каштоўнасці, грамадзянскую пазіцыю, дапоўніць сваё жыццё новымі ведамі, пашырыць свае сацыяльныя сувязі, дазваляе рэалізаваць свой патэнцыял, каб зрабіць свет крышачку лепшым і дабрэйшым.

У Сусветны  дзень валанцёра хочацца пажадаць усім, хто неабыякавы да чужой бяды, хто мае сілы і жаданне дапамагаць іншым, моцнага здароўя, натхнення і шмат-шмат шчасця. Бо кожная добрая справа робіць свет і чалавека трохі больш шчаслівым.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Аляксандра Лапата,  старшыня ПА “БГЧК”  Лелюкінскай сярэдняй школы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.