ivyenews.by

Выратавальнік - высакародная прафесія. Вучні Гераненскай СШ замацавалі свае веды аб правілах пажарнай бяспекі

Служба "101": БЕЗ ДЫМА И ОГНЯ

Фарміраванне асноў бяспекі жыццядзейнасці вучняў нашага класа ажыццяўляецца ў розных напрамках, але асноўныя – гэта работа не толькі з вучнямі, але і бацькамі.

19 студзеня ў Беларусі адзначалі сваё прафісійнае свята людзі вельмі мужнай прафесіі - выратавальнікі.

Каб больш даведацца пра прафесію выратавальніка, а таксама на практыцы замацаваць свае веды аб правілах пажарнай бяспекі, першакласнікі адправіліся ў сельскую бібліятэку аг. Геранёны.

У час мерапрыемства перад першакласнікамі выступіў Аляксей Станіслававіч Грынюк (тата першакласніцы Соф’і Грынюк).  Аляксей Станіслававіч – старэйшы прапаршчык унутранай службы, камандзір аддзялення ПАВЧ-1 Воранаўскага РАНС. Ён расказаў вучням пра выбар сваёй прафесіі, паказаў прадметы абмундзіравання сучаснага пажарнага.

Вучні змаглі нават прымераць  касцюм выратавальніка.

Потым эстафету ўзяў Станіслаў Леанардавіч Грынюк, дзядуля Соні, які падзяліўся ўспамінамі пра дзяцінства свайго сына. Першакласнікі даведаліся, што тата Соні  з маленства рыхтаваў сябе да гэтай прафесіі, а для гэтага не толькі добра вучыўся, але і займаўся спортам, каб быць здаровым і вынослівым.

Затым слова ўзяла мама Соні, Інэса Леанідаўна (бібліятэкар), якая правяла цікавую віктарыну па правілах пажарнай бяспекі і прапанавала вучням паглядзець мультыплікацыйны фільм “Чароўная кніга МНС”

А па заканчэнні мерапрыемства вучні атрымалі падарункі: часопісы “Юны выратавальнік” і размалёўку - заданне.

Дарэчы, такія сустрэчы нярэдка практыкуюцца ў нашым класе. Для ўдзелу ў класных мерапрыемствах запрашаем гасцей: Віктара Рыгоравіча Марушэўскага, намесніка начальніка Іўеўскага РАНС (тату Марушэўскага Дамініка), Лаўрэнава Міхаіла Віктаравіча-старэйшага інспектара Іўеўскага РАНС.

Шчыра дзякуем сям’і Грынюк за актыўную дапамогу ў правядзенні мерапрыемства.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

А.І.Жылевіч, класны кіраўнік 1 класа.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий