Язык:

У Гродне ўручылі прэмію Дубко дзеячам культуры і мастацтва. Лаўрэатам па выніках 2022 года стала дырэктар Іўеўскага музея нацыянальных культур Кацярына Маскалевіч

Главное

27 студзеня ў Гродне ўручылі прэмію Дубко дзеячам культуры і мастацтва.

Лаўрэатам па выніках 2022 года стала спецыяліст з Іўя, дырэктар Іўеўскага музея нацыянальных культур Кацярына Уладзіміраўна Маскалевіч

Яе прафесійны шлях пачаўся пасля заканчэння ў 2014 годзе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”.

Атрымаўшы  кваліфікацыю па дыплому “Музеязнаўца”, яна прыйшла  працаваць навуковым супрацоўнікам ва ўстанову культуры “Іўеўскі музей нацыянальных культур”. 

Ужо з  верасня 2014 года Кацярына Маскалевіч была  пераведзена старшым навуковым супрацоўнікам установы культуры “Іўеўскі музей нацыянальных культур”, а з лістапада 2017 года – галоўным захавальнікам фондаў установы культуры “Іўеўскі музей нацыянальных культур”.

Праявіўшы сябе граматным і адказным спецыялістам, шчыра адданым прафесіі і музейнай справе, у лютым 2018 года яна  назначана на пасаду дырэктара ўстановы культуры «Іўеўскі музей нацыянальных культур». 

Загадчык сектара культуры Іўеўскага райвыканкама Святлана Вацлаваўна Кішкель:

- За асабісты ўклад у развіццё музейнай справы, высокае прафесійнае майстэрства кандыдатура Маскалевіч Кацярыны Уладзіміраўны вылучана  на прысуджэнне прэміі імя А.І.Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Музейны работнік года”.

Кацярыны Уладзіміраўна Маскалевіч за час працы
шмат увагі надае духоўнаму і патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, фарміраванню пазітыўнага іміджа музея для ўсіх катэгорый наведвальнікаў,  працы ў медыяпрасторы. Яна творча абагульняе вопыт музейнай справы, перадавыя формы і метады вядзення экскурсій і мерапрыемстваў, прымяняе іх у практычнай дзейнасці, выкарыстоўвае ва ўласнай практыцы сучасныя тэхналогіі. 

Шчырасць, абаяльнасць і адкрытасць Кацярыны Уладзіміраўны пакідаюць прыемныя ўражанні не толькі ў наведвальнікаў, але і ў калег. 

Яна прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Так, у 2022 годзе стала ўдзельнікам праекта “Аднагодкі маладой Беларусі”. 

Мы з вялікім задавальненнем пералічваем тыя заслугі, якія мае малады кіраўнік: 

У 2019 годзе прыняла ўдзел у праекце “Рэгіянальная музейная акадэмія” і атрымала трэнерскую падрыхтоўку па 4-х адукацыйных модулях: “Музей і культура памяці”, “Музейны маркетынг і турызм”, “Канцэптаванне і дызайн выстаўкі”, “Музейная камунікацыя”.У рамках праекта прайшла 5-ці дзённую стажыроўку ў г. Дрэздэн.

У 2019 годзе праца К.У. Маскалевіч адзначана Ганаровай граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама за значны асабісты ўклад у развіццё музейнай справы, змястоўную работу па арганізацыі абслугоўвання насельніцтва і ў сувязі з прафесійным  святам – Днём работнікаў культуры;

У  2020 г. – Падзякай старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “За шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё музейнай справы, папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны”;

У 2021 г. – Ганаровай граматай упраўлення спорта і турызма Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “За значны ўклад у развіццё турызма Гродзенскай вобласці”.

У 2022 годзе ўстанова культуры “Іўеўскі музей нацыянальных культур” пад кіраўніцтвам Кацярыны Уладзіміраўны атрымала Ганаровую грамату ўпраўлення спорта і турызма Гродзенскага аблвыканкама “За значны ўклад у развіццё турызма Гродзенскай вобласці”. А па выніках раённага конкурсу на лепшую навагодню фотазону ў 2021 годзе Іўеўская раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, спорта і турызма ўзнагародзіла музей Дыпломам за І месца.  

А вось вынікі творчай дзейнасці Кацярыны Уладзіміраўны Маскалевіч за 2022 год:

арганізацыя выставачнага праекта “Без тэрміну даўнасці” аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, генацыдзе насельніцтва Іўеўскага раёна;

арганізацыя працы па патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення на базе выставачнага праекта “Без тэрміну даўнасці”;

удзел у пілотным праекце па арганізацыі і правядзенні экскурсій па тэме: “Фарміраванне беларускай нацыі. Канфесіянальнае становішча і духоўнае жыццё ў Беларусі”; 

арганізацыя працы па стварэнні 4-га раздзела пастаяннай экспазіцыі, прысвечанага падзеям Вялікай Айчыннай вайны;

арганізацыя экскурсійнага абслугоўвання наведвальнікаў, распрацоўка агляднай экскурсіі “Іўе скрозь прызму стагоддзяў” з элементамі тэатралізацыі;

удзел у абласным семінары “Музейная экспазіцыя: вопыт і перспектывы”;

удзел у культурна-спартыўным фестывалі “Вытокі. Крокі да Алімпу”;

арганізацыя выставачнага праекта “Артэфакты Іўеўскага касцёла”;

арганізацыя працы ў медыяпрасторы. 

Віншуем Кацярыну Уладзіміраўну з поспехам і жадаем ёй перамог!

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews 

https://t.me/s/pul_4region

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.