Язык:

Хілевіцкія адгалоскі школы і вёскі. Даследаванне краязнаўцы Алега Ігліцкага (частка 4)

О малой родине

Працяг.

Частка 1

Частка 2

Частка 3

Таіса Іванаўна Нехвядовіч (другі рад, другая справа)
з калектывам Вадольскай школы, 1963 г.

Магчыма, жыццёвы лёс Таісы Іванаўны Харытановіч склаўся б інакш, каб не сустрэла ў Хілевічах сваю другую палавіну. У 1957 годзе яна выйшла замуж за мясцовага хлопца Вацлава Нехвядовіча. Вацлаў Аўгусцінавіч працаваў буравым майстрам Гродзенскага СМУ, брыгада якога займалася бурэннем скважын для вады, а пасля да пенсіі працаваў кавалём у мясцовым саўгасе, слесарам па рамонце абсталявання на жывёлаводчай ферме ў вёсцы Кіслыя.
Жыццё ў вёсцы Хілевічы сям’і Нехвядовічаў было насычана працай, дамашняй гаспадаркай і выхаваннем дзяцей. А іх у сям’і вырасла трое. І ўсе яны засталіся жыць і працаваць на Іўеўшчыне. Старэйшая дачка Тамара закончыла Гродзенскае медыцынскае вучылішча. Працавала фельчарам у в. Лукашына, пасля – медсястрой падлеткавага кабінета Іўеўскай раённай палікліннікі. Карысталася аўтарытэтам у калектыве і працягвала працаваць медсястрой яшчэ 10 гадоў пасля выхаду на пенсію. Меншая дачка Алена па прафесіі швачка. Але працуе прадаўцом у магазіне “Родны кут” у Іўі, пражывае з сям’ёй у райцэнтры. Сын Міхаіл да выхаду на пенсію працаваў шафёрам у ААТ “Іўеўская сельгастэхніка” у Ліпнішках.
Таіса Іванаўна Нехвядовіч з 1973 года працавала ў Вадольскай школе настаўнікам рускай мовы і літаратуры. У 1989 годзе адбылася рэарганізацыя Вадольскай базавай школы ў пачатковую. Будучы на пенсіі, Таіса Нехвядовіч з верасня 1990 года яшчэ два гады працавала завучам і настаўнікам Вадольскай пачатковай школы. У 1992 годзе выйшла на пенсію па ўзросту. За добрасумленную і шматгадовую працу неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі раённага аддзела адукацыі, граматай Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі як прафарганізатар школы за актыўную работу.
Узрост і здароўе не дазваляюць Таісе Іванаўне Нехвядовіч жыць адной у Хілевічах, таму яна кожную зіму праводзіць у дачкі Тамары ў Іўі. А вясной, як толькі пацяплее, яна едзе з дачкой у Хілевічы як на дачу, каб пасадзіць агародніну, кветкі, адпачыць у сваім утульным доме сярод прыроды. Не даюць сумаваць і наведваюць бабулю ў Хілевічах яе 6 унукаў і 11 праўнукаў.

Праляталі школьныя гады
з калектывам
дружным, маладым

16 гадоў пражыла ў вёсцы Хілевічы з сям’ёй і прысвяціла іх працы дырэктарам Вадольскай базавай школы Ірына Антонаўна Коркінец.

Ірына Коркінец, 1965 г.


Нарадзілася Ірына Антонаўна ў цяжкі час ваеннага ліхалецця 1 жніўня 1942 года на хутары каля вёскі Такарышкі былога Юрацішкаўскага раёна.
Бацька Антон Іосіфавіч Кандратовіч у 1944 годзе, пасля вызвалення Беларусі, быў прызваны на фронт. З фронту не вярнуўся, загінуў за некалькі тыдняў да перамогі, вызваляючы нямецкі горад Данцыг у Памераніі. Паў смерцю адважных 27 лютага 1945 года. Маці Капіталіна Андрэеўна пасля вайны працавала паляводам у мясцовым калгасе і адна гадавала непаўнагадовую дачку Ірыну.
Ірына закончыла ў Эйгердах сямігадовую школу, а сярэднюю адукацыю атрымала ў Юрацішкаўскай сярэдняй школе ў 1961 годзе.
Працоўны шлях Ірыны Кандратовіч пачаўся ў 1961 годзе. У 18-гадовым узросце яна пайшла працаваць касірам у мясцовы калгас “Знамя камунізма” у Такарышках. Але ў хуткім часе яе запрасілі на працу статыстам у Іўеўскі райкам партыі, дзе яна адпрацавала каля трох гадоў. Адтуль у жніўні 1963 года Ірыну Антонаўну запрасіў загадчык РАНА Міхаіл Калкоўскі на працу настаўнікам гісторыі Папельніцкай базавай школы ў Такарышкаўскім сельсавеце.
Педагогаў у 1960-я гады ў раёне не хапала, і многія ў той час працавалі настаўнікамі без вышэйшай адукацыі. Настаўніцкім шляхам пайшла і Ірына Кандратовіч. Гэта быў канчатковы шлях у выбары яе прафесіі, з якога яна не збочыла. Працуючы настаўнікам у Папельніках, завочна паступіла, а ў 1969 годзе закончыла Мінскі педінстытут імя М.Горкага па спецыяльнасці «настаўнік беларускай мовы і літаратуры». У 1964 годзе яе прызначылі дырэктарам Папельніцкай базавай школы, дзе навучаліся больш 70 вучняў.
Дырэктарам Вадольскай базавай школы, якая размяшчалася ў Хілевічах, Ірына Антонаўна прыйшла працаваць 1 жніўня 1971 года, адразу пасля закрыцця школы ў Папельніках. За плячамі ўжо быў неабходны вопыт гаспадарчай і педагагічнай працы з настаўнікамі, вучнямі і іх бацькамі. Адначасова вяла ў школе гадзіны беларускай мовы і літаратуры.

Ірына Антонаўна Коркінец (першы рад у цэнтры)
з калектывам Вадольскай школы, 1978 г.

У 1969 годзе Ірына Антонаўна выйшла замуж за хлопца з Такарышак Іосіфа Коркінца. Іосіф Валяр’янавіч стаў не толькі яе другой палавінай, але і любячым мужам і бацькам двух дачок. З ім Ірыне Антонаўне было лягчэй пераадольваць жыццёвыя цяжкасці. Жылі на кватэры ў Хілевічах, а потым перавезлі пад жыллё былы будынак Гіравіцкай пачатковай школы. Самі ўзводзілі на фундаменце дом, гаспадарчыя пабудовы, даводзілі да ладу пакоі, двор, вялі дамашнюю вясковую гаспадарку, гадавалі дзяцей. У любові і згодзе сям’я Коркінцаў пражывае ўжо 54-ты год, цяпер у Іўі, у гарадской кватэры. Іосіф Валяр’янавіч працаваў вадзіцелем у ПМС, а затым у Іўеўскай сельгасхіміі.
Хілевічы засталіся ў памяці Ірыны Антонаўны як светлы ўспамін перыяду яе працоўнай біяграфіі. У школе працаваў малады настаўніцкі калектыў, які пастаянна абнаўляўся. Хтосьці праз гады працы ад’язджаў на сваю радзіму. Настаўнікі жаніліся, выходзілі замуж, пераязджалі жыць і працаваць у іншыя школы раёна. На іх месца прыходзілі іншыя. Таму, са слоў Ірыны Антонаўны Коркінец, калектыў Вадольскай школы быў малады, дружны, цікавы. З удзелам настаўнікаў і дзяцей праводзілі розныя выхаваўчыя школьныя мерапрыемствы: вечары, канцэрты, святы, прысвечаныя чырвоным датам календара, адметным падзеям школьнага жыцця.
У Вадольскай базавай школе прайшлі выдатную педагагічную практыку многія настаўнікі, выхадцы з Іўеўшчыны і не толькі. Уладзімір Паўлавіч Бышкала, які родам з Мастоўскага раёна, 1970-1971 навучальны год адпрацаваў маладым дырэктарам Вадольскай школы, а потым назаўсёды застаўся жыць у Жамыслаўлі, працаваў намеснікам дырэктара і настаўнікам нямецкай мовы Жамыслаўльскай сярэдняй школы.
Малады настаўнік Томаш Уладзіміравіч Гражынскі працаваў пасля Ірыны Коркінец дырэктарам Вадольскай школы, затым – настаўнікам фізікі і матэматыкі Бакштаўскай сярэдняй школы.
Ураджэнка Суботнікаў Рэгіна Іосіфаўна Рыцікава працавала некаторы час па сумяшчальніцтву настаўнікам нямецкай мовы ў Суботніцкай і Вадольскай школах.
Ірына Пятроўна Швайкоўская, родам з вёскі Матыкаўшчына, пачынала працаваць у Хілевічах настаўнікам матэматыкі, а затым пераехала ў Юрацішкі і працавала ў сярэдняй школе выхавальнікам прышкольнага інтэрната.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

А. Ігліцкі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.