Язык:

Ведаць пра вайну і расказаць нашчадкам. Разважанне Канстанціна Карнялюка

Помнить, чтобы жить

Набліжаюцца 80-я ўгодкі вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў і Вялікай Перамогі. За гэтыя дзесяцігоддзі мы, удзячныя нашчадкі, вельмі добра ўсвядомілі, што вайна – гэта боль, жах, бесперспектыўнасць. Аднак, на жаль, у свеце шмат тых, каму мала, аказваецца,  у гісторыі Першай і Другой сусветнай войнаў, ім так хочацца развязаць трэцюю сусветную. Больш таго, фашызм як ненасытная гідра, сёння актыўна распаўзаецца па свеце, перашкаджаючы нам прыгожа жыць на планеце Зямля, гадаваць дзяцей і ўнукаў.

Ужо працяглы час скрупулёзна сачу за зборам, даследаваннем, асэнсаваннем шматгранных  матэрыялаў па актуальнай тэме “Генацыд у Беларусі”. Надзвычай уразіў мяне і фільм “Генацыд. Без права на жыццё”. Нядаўна прэм’ера фільма адбылася і  ў Маскве, у Пасольстве Рэспублікі Беларусь. У Саюзнай дзяржаве так і павінна быць. Прайшла  ў Маскве і выстава, прысвечаная генацыду беларускага народа, дзе прадэманстраваны дзясяткі фотаздымкаў, архіўных матэрыялаў.

Гэта толькі адна з серый праекта Белтэлерадыёкампаніі, які стваральнікі падрыхтавалі  па матэрыялах расследавання Генеральнай пракуратуры Беларусі. На расійскі паказ былі запрошаны гісторыкі, палітыкі, прадстаўнікі інтэграцыйных  аб’яднанняў і  беларускай дыяспары. Нельга спакойна глядзець на злачынствы і ахвяры акупацыі Беларусі ў Вялікую Айчынную. Напрыклад, было створана каля 570 канцлагераў  і месцаў прымусовага ўтрымання. Праз іх прайшлі больш мільёна ваеннапалонных, жанчын,  старых,  дзетак. Вайна не шкадавала нікога. Хоць у вайны не жаночы і не дзіцячы твар, аднак, як адзначыла аўтар сцэнарыя Наталля Голубева: “У дзяцей бралі кроў. Падвешвалі, разразалі пяткі, і так яна сцякала, пакуль дзіця не страчвала прытомнасць”… На палонных выпрабоўвалі біялагічную зброю, праводзілі медыцынскія вопыты, людзей адпраўлялі ў газавыя камеры.

У аснове фільма – малавядомыя, упершыню абнародаваныя  нямецкія дакументы пра планы знішчэння жыхароў усходніх тэрыторый Беларусі, матэрыялы з Нацыянальнага архіва Беларусі і архіва Камітэта бяспекі.  У гэтым фільме паказана ўся гісторыя мэтанакіраванага знішчэння мірнага насельніцтва - пачынаючы з першых дзён Вялікай Айчыннай да часу вызвалення тэрыторыі.

Адзначу, што ўсяго на тэрыторыі нашай рэспублікі было праведзена каля 150 карных аперацый. У ліку асабліва крывавых – “Герман”, “Свята вясны”, “Зімняе чарадзейства”. Вядомы і трагічныя вынікі: знішчэнне амаль 12 тысяч населеных пунктаў. А 270 (!) вёсачак падзялілі трагічны лёс Хатыні.  Генпракуратура Беларусі выявіла, што  ахвяр сярод мірнага насельніцтва было значна больш, чым лічыліся доўгія гады. Значыць,  гэты дакументальны працяг будзе мець новыя серыі.  Кожны з нас можа ўключыцца ў гэтую пошукавую працу.

Статыстыка вайны – жудасная. У Беларусі загінула больш 3 мільёнаў чалавек. Было зруйнавана 209 гарадоў. І, вядома ж, расследаванне такіх злачынстваў фашызму не можа быць забыта, будзе працягвацца. І як горка, што для некаторых маладых людзей свастыка – гэта модны талісман. А гэта гора, бяда, кроў і могілкі…

Нельга ні на хвіліну забываць, што ідэалагічнай асновай акупацыйнай палітыкі і  былі чалавеканенавісніцкія тэорыі нацыстаў: аб “расавай перавазе” нямецкай нацыі над усімі іншымі; аб “гістарычнай неабходнасці” пашырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў і іх “неад’емным праве” на сусветнае панаванне. У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты імкнуліся найперш знішчыць  дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі.

Нам, сучаснікам, ні ў якім разе нельга забываць, што акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта добра прадуманая  сістэма палітычных, эканамічных, ваенных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа. Акупацыйная палітыка была вынікам дзяржаўнага курса фашысцкай Германіі, распрацаванага ў дырэктыўных дакументах і праграмных выступленнях нацысцкіх кіраўнікоў. Аднак бясспрэчна і другое, што порахам чалавека не выхаваеш!

Класік роднай літаратуры Іван Мележ пісаў: “Вайна закрывае ўсе далягляды”. З ім нельга не пагадзіцца.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Канстанцін КАРНЯЛЮК.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.