ivyenews.by

28 студзеня ў Іўі адбудзецца XXI фестываль калядных песень «Gloria in excelsis Deo»

Что? Где? Когда?

Ужо ў дваццаць першы раз парафія святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ладзіць традыцыйны фестываль калядных спеваў.

Прайшоўшы шлях ад сціплага парафіяльнага свята да сталага фестывалю мерапрыемства штогод збірае удзельнікаў рознага ўзросту, якія выконваюць калядныя песні, чытаюць вершы, танчаць і ставяць калядныя сцэнкі. За час існавання фестывалю ў ім бралі ўдзел выканаўцы не толькі з іўеўшчыны, але і з розных парафій Беларусі і замежжа.

У якасці ганаровых гасцей на фестывалі прысутнічалі каталіцкія іерархі Беларусі, Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і мясцовай ўлады з якімі ў цеснай супольнай працы штогод нараджаецца фестываль.

Пачнецца фестываль Святой Імшой у касцёле Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ў 11.30. Затым у 14.00 адбудзецца святочны канцэрт у Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу.

Арганізатары шчыра запрашаюць усіх ахвотных у Іўе на 21-ы фестываль калядных песень.

 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий