Язык:

Свая зямля - вось што аснова. Разважанне Канстанціна Карнялюка

2023 - Год мира и созидания
Вось і скончыўся ў нашай краіне Год міру і стварэння. Цудоўна, што за гэты працяг-лы час у гарадах, пасёлках і вёсачках  Беларусі было праведзена мноства тэматычных мерапрыемстваў, атрымалі пуцёўку ў жыццё разнастайныя і змястоўныя праекты.  Мне падумалася, што мой матэрыял у пачатку новага года можа стаць лагічным  роздумам 2023 года, стане арыенцірам у 2024 годзе.

Бясспрэчна, наш народ вялікі  Творца, Стваральнік. Народ нашай святой Бацькаўшчыны – самы таленавіты паэт. Менавіта з гушчы народнай выйшаў і  знакаміты дзядзька Якуб.  А 2023 год стаў сапраўды творчым: мы паўсюль цэлы год святкавалі 100-годдзе  таго легендарнага часу, калі  слынная паэма Якуба Коласа “Новая зямля” выйшла ў свет. Гэта, несумненна, самы народны беларускі твор, грунтоўная  энцыклапедыя жыцця беларускга народа на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў.  Вельмі цудоўна, што сярод беларусаў не зніжаецца цікавасць да гэтага эпапейнага твора і ў ХХІ стагоддзі.

У Беларусі, вядома ж,  прайшлі шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя велічнаму юбілею. У Доме-музеі Я.Коласа ў сталіцы  шчодры ўраджай духоўнасці сабралі, наладзіўшы чарговую навукова-практычную канференцыю “Каласавіны”.   А ў Віцебскім інстытуце развіцця адукацыі адбылося мерапрыемства  "100-гадовы юбілей мудрасці, або Сучасныя падыходы да вычучэння паэмы “Новая зямля” Я. Коласа”. Прайшлі выставы ў бібліятэках, школах, каледжах.

І сапраўды, кожны раз,  калі перачытваю бессмяротныя коласаўскія радочкі, міжволі зноў і зноў сцвярджаюся ў мудрасці Чалавека, які псеўданімам абраў Колас – сімвал усяго творчага, самага цёплага і роднага на зямлі:

Зямля дасць волі, дасць і сілы,

Зямля паслужыць да магілы,

Зямля дзяцей тваіх не кіне,

Зямля – аснова ўсёй айчыне…

Дарэчы, гэтая  лірыка-эпічная паэма была напісана Якубам Коласам у 1911-1923 гадах. Перад намі першы беларускі буйны эпічны твор. Першыя главы кнігі друкаваліся ў газеце “Наша ніва” ў 1912 годзе, асобным кніжным выданнем паэма выйшла ў свет у 1923 годзе.  Цікава, што адзін з варыянтаў паэмы друкаваўся і  ў газеце  з такой глыбокай назвай “Народ”.

Аўтар пачаў пісаць твор, калі рыхтавалася сталыпінская аграрная рэформа, і яго гісторыя непасрэдна звязана з тым, як вырашалася складанае зямельнае пытанне. 

Першаасновай твора стала жыццё бацькоў Якуба Коласа, сваякоў і знаёмых. Многія героі паказаны пад сапраўднымі прозвішчамі сваіх прататыпаў, а тапаніміка твора захавала назвы рэальных месцаў: мястэчак, гарадоў, рэк і г. д. Аднак назву Лесніковай пасады паэт змяніў - у паэме яна названа Парэчча, а сапраўды звалася Ласток. Гісторыя з пакупкай зямлі - стрыжнявая сюжэтная лінія ў паэме - адбылася з бацькам і дзядзькам паэта, але ў жыцці яна мела некаторыя адрозненні, так, зямля ўсё ж такі была куплена, хоць і давялося за яе заплаціць двойчы, бо першая вусная дамоўленасць была аднабакова скасавана прадаўцом… Прататыпамі галоўных герояў былі  бацькі паэта: Міхаіл Казіміравіч і Ганна Юр’еўна і яго дзядзька Антось. Сам аўтар уклаў і  свае рысы ў вобраз Кастуся, аднаго з сыноў Міхала.

Асноўнай мэтай аўтара было паказаць адносіны “чалавек-зямля”, ён апісвае дадзеную тэму на розных узроўнях: гаспадарчыя адносіны селяніна да зямлі, зямля як гарант годнасці чалавека, як доказ яго самастойнасці, свабоды, упэўненасці ў будучыні. Якуб Колас ідзе ад прыватнага да агульнага, паказваючы праз адносіны адной сям’і да ўласнага кавалка зямлі адносіны ўсяго народа да сваёй краіны, да Бацькаўшчыны.

Беларускія вучоныя  вельмі высока ацанілі гэты твор: шэдэўр айчыннай літаратуры, цар-звон беларускай паэзіі, ліра-эпічная паэма, першы беларускі раман у вершах, адысея беларускай літаратуры, беларускі нацыянальны эпас і г. д. Цяжка нават пералічыць усе ўзнёслыя азначэнні, якія атрымала “Новая зямля”.  Міхась  Мушынскі назваў паэму эпахальнай з’явай не толькі ў гісторыі нацыянальнага ліра-эпасу, але і ў гісторыі духоўнай культуры беларускага народа. Творца тут  змог тое, што раней беларускім пісьменнікам не надта ўдавалася, гаворачы выключна пра сваё, выказаць агульначалавечае.

Паэтэса Раіса Баравікова назвала твор “паэмай на ўсе стагоддзі”. Міхась Ісакоўскі, адзін з перакладчыкаў паэмы на рускую мову, называў яе самым любімым творам, яго захаплялі “першародная чароўнасць і зямная плоць верша Коласа і яго тонкая паэтычнасць”. Дарэчы, “Новая зямля” перакладзена  на рускую, украінскую,  польскую, лацінскую мовы.   

Дык давайце, сябры, перачытаем гэты велічны твор.  Вывучым любімыя старонкі на памяць, будзем іх расказваць дзецям і ўнукам.  Думаю, нам, беларусам, зноў надыйшоў час вяртацца да родных вытокаў, да зямлі-карміцелькі. Хопіць здраджваць ёй, уцякаць у гарады. Самы час – вяртацца на зямлю свайго роду!

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

 

Канстанцін КАРНЯЛЮК.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.