Язык:

Гэта пра наш горад, пра нашых людзей

Колонка главного редактора

Наш горад спакон веку ганарыцца тым, што ў міры і згодзе тут жывуць людзі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў. Так павялося, так склалася, і мы, жыхары Іўя, гэтаму бясконца рады. Напрыклад, на маёй вуліцы, побач, па-суседску жывуць сем'і праваслаўных, каталікоў і мусульман. Калі ў кагосьці свята, іншыя, паважаючы традыцыі сваіх суседзяў, сяброў і прыяцеляў, ніколі не выйдуць працаваць. Таму што разумеюць, што гэтым могуць абразіць пачуцці людзей іншай рэлігіі. Больш за тое, суседзяў у святы прынята частаваць. Прызнаюся шчыра, была здзіўлена, калі да маёй маленькай дачкі, якая гуляла на вуліцы, з пакетам прысмакаў  выбегла суседка, якая адзначала каталіцкі Вялікдзень ... Такія ж шчодрыя, добрыя, адкрытыя мусульмане і праваслаўныя, я ўпэўнена, і іудзеі. На вялікі жаль, з апошнімі мне асабіста не даводзілася сябраваць і суседнічаць. Але па водгуках сваіх знаёмых ведаю, што гэтыя людзі такія ж гасцінныя і добразычлівыя.

Іўяўчане ніколі не забудуць той страшны дзень 12 мая 1942 г., калі ні ў чым не вінаватых больш за дзве з паловай тысячы старых, дзяцей і жанчын яўрэйскай нацыянальнасці фашысцкія акупанты расстралялі ў стоневіцкім лесе, у пару кіламетраў ад Іўя. У гэты дзень кожны год на месцы трагедыі збіраюцца прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, моладзь (а да пандэміі прыязджалі нашчадкі загінулых з розных краін), каб ушанаваць памяць, нагадаць жывым аб недапушчальнасці падобнага на беларускай зямлі. У 2017 годзе дзякуючы раённай уладзе мемарыяльны комплекс «Стоневічы» быў капітальна адрамантаваны. Паўдзельнічалі ў гэтай высакароднай справе і члены мемарыяльна-гістарычнага праекта "Карані", карэнныя іўяўчане, якія пражываюць за мяжой.

Сёння ні для каго не сакрэт, што гісторыю спрабуюць перапісаць.  Узяць хаця б падзеі апошняга часу. Гістарычныя факты не раз дэманстравалі, да чаго вялі перамены пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Гэты сцяг выкарыстоўваўся беларускімі калабарацыяністамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і тымі людзьмі, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі нацысцкімі ўладамі, разлічваючы, што ім удасца стварыць сваю дзяржаву. Але мы ж ведаем цудоўна, якую палітыку праводзіла Германія на акупіраваных тэрыторыях: размова не ішла ні пра якую дзяржаву, 75 працэнтаў насельніцтва Беларусі падлягала знішчэнню або высяленню, а 25 працэнтаў павінны былі анямечыць ...

Мы, нашчадкі Вялікай Перамогі, павінны зрабіць усё, каб праўдзівыя каштоўнасці, якія крывёю і потам здабываліся нашымі продкамі, заўсёды былі ў пашане. Мы павінны перадаць свой вялікі вопыт моладзі па захаванні памяці аб тых страшных падзеях Вялікай Айчыннай, дзе, дарэчы, у адным страі мір і незалежнасць адстойвалі людзі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў. А памятаеце гісторыю вядомага нашага земляка Рубіна Кінкулькіна, фатаграфія якога ўпрыгожвае  экспазіцыю Іўеўскага музея нацыянальных культур? Ён абараняў Ленінград, а ў гэты час у Іўі з яго вялікай сям'і не засталося нікога. Доўгі час Рубін Вульфавіч жыў у Маскве, потым пераехаў у ЗША, літаральна тры гады не дажыў да свайго стагоддзя, і лепшым горадам на Зямлі лічыў Іўе. І такіх кранальных фактаў, якія напаўняюць сэрца любоўю і захапленнем нашымі землякамі, можна прывесці дзясяткі і нават сотні…

Даведаўшыся пра тое, што наш Прэзідэнт прапанаваў 2021 год аб'явіць Годам народнага адзінства, я тут жа падумала, што гэта –  пра наш горад, пра наша Іўе, пра нашых людзей.  Тым больш у нас адзіны ў краіне музей нацыянальных культур.  Чым не сталіца народнага адзінства? А як вы лічыце? 

Дасылайце свае разважанні або цікавыя гісторыі на гэту тэму. Будзем рады кожнаму пісьму: і электроннаму (Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.), і папяроваму (г. Іўе, вул. 1 Мая, 18).

І. БУТУРЛЯ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.