Язык:

Мы памятаем! У Бакштоўскім дз/с-СШ прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 76-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Помнить, чтобы жить

9 Мая – свята, якое асабліва дарагое сэрцу кожнага чалавека. Мы радуемся мірнаму небу над галавой і адначасова сумуем аб тых, хто не вярнуўся з вайны. Прайшло 76 гадоў з таго моманту, калі прагучалі доўгачаканыя святочныя салюты, салюты перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Але колькі б гадоў ні прайшло, кожны год 9 мая ўся краіна выходзіць на парады і мітынгі, каб успомніць радасць, якая перапаўняла сэрцы людзей у момант заканчэння гэтай страшнай вайны, каб ушанаваць памяць тых, хто цаной свайго жыцця выратаваў свет для нас, для таго, каб мы жылі мірна і шчасліва.

Шмат мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі, праходзіць у нашай школе: класныя гадзіны, віктарыны, афармленне фотазоны, прагляды фільмаў пра вайну, вусныя часопісы, конкурс малюнкаў. Дзеці прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх конкурсах.  

7 мая прайшло самае галоўнае мерапрыемства: урачысты мітынг, прысвечаны 76-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На мітынг сабраліся жыхары і госці, навучэнцы і педагогі школы, працоўныя калектывы сельскага савета, работнікі культуры. Слова ў славу Перамогі прамовіла намеснік старшыні Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Носуль Л. В., cа святочнымі віншаваннямі звярнуліся старшыня сельскага выканаўчага камітэта Буляк А. В., настаяцель храма в. Бакшты Віталій Уцякалка. На мітынгу з вуснаў вучняў гучалі пранікнёныя вершы аб тым страшным часе, было сказана шмат глыбокіх, пранікнёных слоў, ад якіх на вачах з'яўляліся слёзы. Кульмінацыяй памятнага мітынгу – запуск першакласнікамі ў неба шароў з папяровымі галубамі, якія сімвалізуюць мір.  Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання, запалілі свечку памяці і ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым героям. Мы памятаем!

Святлана Чакавая, настаўнік пачатковых класаў Бакштаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.