Язык:

З ласкі Божай – Божы дар. Падарожжа па малой радзіме з краязнаўцай Алегам Ігліцкім (частка 2)

О малой родине

Сям'я Кропаў
Пра сям'ю Кропаў расказала Станіслава Юстынаўна Ганчарова, якая добра іх ведала. Бо яна карэнная жыхарка вёскі Лаўкенікі. Усе тры браты Кропы былі родам з Лаўкенікаў. Калі выраслі і ажаніліся - раздзяліліся.
Самы старэйшы брат Болюсь, 1897 г.н., купіў шмат зямлі ў Божым Дары. Ён і сярэдні брат Ясь пабудавалі там для сваіх сямей адну хату на два канцы. Першая жонка Болюся Міхаліна Грынюк была родам з в.Гута. Маладая жанчына нарадзіла сына Міхася, але памерла пры родах. Міхась, 1927 г.н., стаўшы паўнагадовым, доўгі час працаваў лесніком, а потым кавалём у мехмайстэрні саўгаса "Суботнікі". Сын Міхася Генадзь, 1962 г.н., закончыў прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча ў Вільнюсе і працаваў токарам саўгаса "Суботнікі". Цяпер на пенсіі па інваліднасці.
Другі раз Болюсь Кропа ажаніўся з Юляй, якая была родам з Віцебскай вобласці. Ад Юлі нарадзіліся сыны Вацлаў, Казік, Франак, Юзік. Пасля жаніцьбы сына Вацлава, Болюсь з сынамі пабудавалі хату ў Лаўкеніках, туды пераехала яго сям'я. Хату ў Божым Дары пакінулі Ясю.
Болюсь і Юля працавалі ў лаўкенікскім калгасе паляводамі. Сын Вацлаў быў добры кравец, шыў адзенне на швейнай машыне на даму. Жонка Вацлава Ганна Фёдараўна (дзявочае прозвішча Кавалёва) працавала ў Лаўкеніках настаўнікам пачатковай школы. Яна прыехала сюды ў 1950 годзе. Пасля закрыцця школы ў 1972 годзе, сям'я Вацлава і Ганны выехала ў Літву.
У іх было трое сыноў. Казік закончыў ваеннае вучылішча, служыў афіцэрам Савецкай арміі ў званні падпалкоўніка ў Калінінградзе. Яго ўжо няма ў жывых. Сын Франак закончыў у Мінску палітэхнічны інстытут, працаваў інжынерам. Цяпер на пенсіі, жыве з сям'ёй у Мінску. Сын Юзік пасля службы ў арміі застаўся служыць кантрактнікам у Лідзе. Меў сям'ю, але памёр больш 20 гадоў назад.
Сярэдняму брату Ясю Кропу дасталася хата ў Божым Дары, калі старэйшы брат Болюсь перасяліўся ў Лаўкенікі. Жонка Яся Люцыя была родам з Дабраўлянаў. У час калектывізацыі Ясь аддаў зямлю ў лаўкенікскі калгас. Ясь і Люцыя працавалі ў калгасным паляводстве.
Іх старэйшая дачка Маня выйшла замуж за Іваноўскага. Працавала ў Суботніцкім камбінаце бытавых паслуг краўчыхай і ездзіла на работу ў Суботнікі. Другая дачка Яня, 1939 г.н., выйшла замуж у Лаўкенікі за трактарыста Даніся Мікшу, працавала паляводам. Самы малодшы сын Эдзік, 1941 г.н., быў моцным матэматыкам.Адслужыў армію, закончыў інстытут у Ленінградзе і там працаваў. Сям'і не меў, пахаваны на могілках цяпер ужо ў Санкт-Пецярбургу.
Малодшы брат Кропаў Віктусь застаўся ў Лаўкеніках. Хата яму засталася ад бацькі на бацькоўскіх лаўкенікскіх надзелах зямлі. У час правядзення калектывізацыі Віктусь аддаў зямлю ў мясцовы калгас.
Жонкай Віктуся была Марыя Канстанцінаўна Грынюк з Лаўкенікаў. Яны працавалі ў паляводстве, а потым на мясцовай ферме.
Старэйшая дачка Віктуся і Марыі Геня, 1937 г.н., выйшла замуж у Літву, але потым разышлася з мужам і вярнулася ў бацькаву хату ў Лаўкенікі. Мела дваіх дзяцей і адна іх гадавала. Ездзіла на работу ў Суботнікі, дзе і працавала краўчыхай у камбінаце бытавога абслугоўвання.
Меншая дачка Віктуся і Марыі Станіслава, 1943 г.н., жыве ў Лідзе, працавала да выхаду на пенсію на абутковай фабрыцы.
Воддаль ад Божага Дара, бліжэй да вёскі Рудэўшчына Суботніцкага сельсавета, размяшчаўся багаты хутар Пасечны. Уладальнікам яго быў Іван Янавіч Кропа, 1862 г.н. Для Болюся, Яся і Віктуся Кропаў ён прыходзіўся дзядзькам, бацькавым братам. Па звестках Лідскага архіва, копіі якіх захоўваюцца ў музеі іўеўскага краязнаўцы І.М. Буйко, Іван Янавіч Кропа за адказ уступаць у калгас быў рэпрэсіраваны ў сталінскія часы у 1950 годзе. У яго канфіскавалі 5,9 га зямлі ў геранёнскі калгас. У архіўных матэрыялах значацца 24 вуллі. Гэта і дало назву хутару - Пасечны.
Гаспадара раскулачылі і вывезлі ў Сібір. А вялікую і прасторную хату з хутара перавезлі ў вёску Жылі. Там доўгі час працавалі пошта, бібліятэка, клуб.

Сям'я Ародзяў
Ародзі жылі з левага боку пры дарозе на Ёдзенцы насупраць Кропаў. Гэта былі на той час багатыя хутаране, але невядома, якой маёмасцю яны валодалі. Ародзі былі родам з Лаўкенікаў.
Самы старшы брат Стась Ародзь жыў у Лаўкеніках, на зямлі бацькоў, меў сваю ніву. Меў купленую зямлю ў Божым Дары і апрацоўваў яе. Яго жонкай была Марыя Юстынаўна Грынюк, родам з Лаўкенікаў.
У час калектывізацыі Стась аддаў зямлю ў калгас. Ён і жонка Марыя напісалі заявы ў калгас і працавалі да пенсіі паляводамі. Стась Ародзь пражыў у Лаўкеніках доўгае жыццё і памёр ва ўзросце 90 гадоў.
Іх старэйшая дачка Стася была добрая краўчыха. Яна выйшла замуж за сына Кропы Юзіка на хутар Пасечны. Але праз нейкі час сям'я выехала на пражыванне ў Вільню. Бацькі выгадавалі трох дачок. Дзве пражывалі ў краінах Еўропы, трэцяя - у Вільні.
Сын Стася і Марыі Эдзік, 1932 г.н., закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, атрымаў спецыяльнасць агранома. Пазней закончыў аспірантуру ў Мінску і працаваў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР.
Меншы брат Франук Ародзь меў хату і зямлю ў Божым Дары. Яго жонка Вікця была родам з Дабраўлянаў. У час калектывізацыі аддаў зямлю і ўступіў у калгас разам з жонкай. Працавалі паляводамі. Пасля смерці Франука жонка прадала хату і паехала жыць да дачкі Марысі ў Ліду.
Трое дзяцей Франука і Вікці паехалі з Божага Дара ў Ліду. Старэйшы сын Стась, 1937 г.н., ажаніўся ў Лідзе, працаваў там краўцом. Там і цяпер пражывае з сям'ёй, на пенсіі. Сын Вацлаў, 1943 г.н., жыў ў Лідзе і працаваў на заводзе "Лідсельмаш". Жонка яго была з Шаркуцёў, з роду Ілюковічаў. Малодшая дачка Марыся жыве ў Лідзе, замужам. Маці Вікця ў старасці жыла ў яе ў добрым доглядзе, там і памерла.
Антон быў сярэднім братам Стася і Франука. Купіў зямлю ў Божым Дары. Яго хата стаяла блізка ад хаты брата Франука. Калі пачалася калектывізацыя, аддаў зямлю ў калгас і сам туды пайшоў працаваць з жонкай Ганнай у паляводства.
Антон і Ганна мелі двое дзяцей. Старэйшы сын Франак чатыры гады служыў у марскім флоце СССР, а вярнуўшыся, уладкаваўся на працу ў саўгас "Жамыслаўль", ажаніўся. З жонкай Валянцінай яны працавалі на жамыслаўльскім спіртзаводзе. Жыццё Франака трагічна абарвалася каля жамыслаўльскай крыніцы. Дочка Антона і Ганны Лёдзя працавала ў Суботніцкім камбінаце бытавога абслугоўвання да пенсіі. Паехала з Божага Дара ў Суботнікі, купіла там хату і жыла адна.

А. ІГЛІЦКІ. Працяг будзе.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.