Учреждение "Редакция газеты "Iўеўскі край"
 


Сустракаем новае свята! Нам пішуць чытачы

День народного единства: история, события, факты / Пятница, 17 сентября 2021 10:40 / Просмотрено: 242
Верасень месяц 

17 Дзень 

Зняўз нас навекі 

Смутак і цень -

Так пісалі беларускія паэты пасля 17 верасня 1939 года.

У 1921 годзе па Рыжскім мірным дагаворы Заходняя Беларусь без яе волі была далучана да Польшчы. Цяжка жылося ўвесь гэты час беларусам, уся ўлада належыла польскім панам, зямля была перададзена польскім памешчыкам. Кожны дзень беларусы павінны былі хадзіць на працу да паноў за мізэрную плату.

Беларусы тайком спявалі такую народную песню, вылівалі сваё гора:
Пад панскім мы гнётам стаялі,
Застыла ўся наша кроў,
Нічога нам бедным не далі -
Панам і асаднікам усё.
Зямельку нашу забралі,
Лясы за граніцу вязуць,
А нашыя бедныя людзі
У зажылых зямлянках жывуць.

Беларусы не мелі магчымасці развіваць сваю мову, культуру, літаратуру, не было беларускіх школ.
Увесь гэты змрочны час беларусы змагаліся за сваё права, права быць беларусамі на сваёй роднай зямлі. Увесь час жылі ідэяй аб'яднання з Усходняй Беларуссю.
І нарэшце гэтая ідэя ажыццявілася - 17 верасня 1939 года Чырвоная Армія вызваліла Заходнюю Беларусь. З якой радасцю, з якім энтузіязмам сустракалі беларусы чырвонаармейцаў! Усюды гучала радаснае "ура!", бурныя апладысменты!
Пафасным эмоцыям не было канца і краю. Заходняя Беларусь уз'ядналася з Усходняй ў адзіную дзяржаву БССР, гэта дало ёй магчымасць выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць членам ААН.
Можа, хто з сучаснай моладзі не верыць гэтаму, дык чытайце, калі ласка, давераснёўскую паэзію народнага паэта М. Танка, якая з'яўляецца зброяй барацьбы за вызваленне Заходняй Беларусі, чытайце аповесць Я.Брыля "Сірочы хлеб", і вам усё будзе зразумела без усялякіх каментарыяў.
Нашы беларусы - мірныя людзі, яны ніколі ні на кога не нападалі, але сваю зямлю стойка і мужна абаранялі. Так было, ёсць і будзе на беларускай зямлі.
Свята - Дзень народнага адзінства - з'яўляецца сімвалам тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.
Беларусы не толькі патрыёты, але і інтэрнацыяналісты, у Беларусі мірна жывуць і працуюць людзі розных нацыянальнасцяў, розных канфесій.
Мы шчыра дзякуем нашаму парламенту, ураду і асабліва Прэзідэнту за ўвядзенне ў беларускі каляндар такога ўсенароднага беларускага свята і будуць яшчэ больш актыўна будаваць свой квітнеючы родны край.

А. Моніч (Касцюк),
ветэран педагагічнай працы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

 

Носите ли вы медицинскую маску в общественных местах?

Способы оплаты

Наши соцсети

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@gmail.com

Тел/факс: (01595) 2-23-92

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.