Язык:

Творчасць нашых землякоў. Майстры...

Жизнь

Наяўнасцю ў кішэні мабільніка даўно ўжо нікога не здзівіш. Хіба толькі - надта крутога. Альбо дапатопнага. Як у мяне. Ужо вось два з паловаю дзесяцігоддзі бездакорна служыць мне NOKIA 3310. Апошнім часам, праўда, у ім пачаў патухаць дысплей. Званок паступае, размаўляць можна, а вось нумар, хто тэлефануе, не бачыш. І, калі набіраеш сам каго, не можаш быць упэўненым, ці правільна. Нязручнасць!..

- А ты гаджэт свой аддай у рамонт. Танней будзе, як купляць новы, - параілі суседзі.
А і сапраўды, думаю. Парада слушная.
І вось зіркнуў майстар, што ў маёй, да яго настаўленай, руцэ, цяжка ўздыхнуў:
- Ну, пакіньце, паспрабую... Толькі нумар хатняга тэлефона напішы, як зраблю - паведамлю... - сказаў.
Я майстру, ну, тыпу падказкі яшчэ на радасцях прамаўляю:
- Хутчэй за ўсё, раскантачваецца штось, магчыма "дарожка" якая-небудзь трэснута... З падобнымі з'явамі ў электроніцы даводзілася мець справу падчас службы сувязістам у войску.
У адказ - толькі пагляд прыморшчаны. Маўляў, "харош яйку курыцу вучыць..."
І... Вось я дачакаўся ад майстра выкліка забіраць сваю "цацку". Адчыняю ў майстэрню дзверы з надзеяй...
- На жаль, ваш маральна і фізічна ўстарэлы NOKIA не падлягае рамонту, - сустракае невясёлай песенькай мяне малады чалавек. - Але, - працягвае далей. - Вы мне усё роўна павінны 5 рублёў заплаціць. Я чыстку трубкі рабіў.
Не смяяцца і не плакаць, як той казаў. Куды дзецца? Намацваю ў кішэні негустыя пенсіянерскія грошыкі...
...Трэба ж, неўзабаве ў мяне адбылося, як у прымаўцы: адна бяда ніколі не йдзе, другую бяду за сабою вядзе - ужо ў кампьютары манітор перастоў прымаць і разгортаць відэасігнал на дысплеі... Я і тое, я і гэта правяраць, глядзець на плата, кабелі ў два вокі. Ну што я, "чайнік", магу? "Тут і майстар-ас рады ці дасць?" - бядую.
Светлая галава і залатыя рукі на наступны дзень мне, толькі не ў сваім ўжо горадзе, усё ж трапіліся. А яшчэ - і душа і сэрца ў дадатак добрыя. Я аб плаце за імгненны рамонт два словы сказаць хачу, а майстар жа на мяне як на дзівака глядзіць.
- Мы такія рамонты, шчодры чалавечак, бясплатна выконваем. У вашай машыне дробязь мела месца. Ну і заадно пылок я з яе нутра выдзьмухаў. Не бяром мы за такое з кліентаў анічога... Ну, проста не бяром... І ўсё тут!
Майстар у маёй тэхніцы і няспраўнасць ўхіліў, і чыстку зрабіў, а за работу ні шыша?! Дзіўна і няёмка было, як пакідаў майстэрню. "А каб з гэтым здарэннем з сістэмнікам звярнуўся я да таго "спеца", якому трубку NOKIA 3310 "палячыць" даваў, то дамоў, пэўна б, без штаноў вяртаўся..." Жартую сам сабе з задавальненнем, вядома.
Дарэчы, заявіўшыся дамоў з "непадлягаючым рамонту" мабільнікам, вырашыў: "эх, было-небыло, пакапаюся я ў ім сам. Усё роўна новым прыйдзецца абзаводзіцца". І... Вось што значыць былыя армейскія навука і вопыт! Праз лупу ўсё ж ўбачыў прычыну. Сапраўды трэшчынка пайкі была ўсяму віною... Накаліў паяльнік, тоненькае-тоненькае лязо пры гэтым скарыстаў, і... Мой дапатопны NOKIA 3310 і сёння мне надзейна служыць, што ніякага новага купляць нават і не думаю...

А. ПІЛІПЧЫК.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.