Язык:

Галоўная гераіня праекта "ІК" "Дзень старшыні сельвыканкама" - Яніна Бузар

Актуальное

…Ліпнішкі сустрэлі нас снегам: бялюткім, пушыстым, сапраўдным, а галоўнае - першым сёлета. Таму так добра, так хораша было на душы…
У такім рамантычным стане мы і накіраваліся ў кабінет старшыні Ліпнішкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Яніны Уладзіміраўны Бузар.
Калідор памяшкання запоўнены людзьмі. У вяскоўцаў сёння сустрэча з натарыусам, якую арганізоўвае сельвыканкам, калі збіраюцца людзі, каб вырашыць дакументальна нейкія свае клопаты па афармленні спадчыны, зямельных участкаў, жылля і г.д. Гэта вельмі зручна - вырашаць іх на месцы, не ехаць у райцэнтр (аўтобусы ходзяць жа не кожны дзень, а ў асобныя населеныя пункты зусім не ходзяць).

Яніна Уладзіміраўна - гаспадыня самага вялікага па колькасці насельніцтва сельсавета нашага раёна. На яго тэрыторыі размешчаны 48 населеных пунктаў, у якіх пражываюць 2545 чалавек, большая частка - працаздольнага ўзросту. Пра выгоды пражывання у гэтым рэгіёне можна гаварыць бясконца.
Тут ёсць дзе працаваць: камунальныя сельскагаспадарчыя ўнітарныя прадпрыемствы "Суботнікі", "Баума", адкрытае акцыянернае таварыства "Іўеўская сельгастэхніка", таварыства з абмежаванай адказнасцю "Ромакс"; магазіны Воранаўскага філіяла Гродзенскага спажывецкага таварыства, пяць прыватных гандлёвых кропак, магазін "Еўраопт", Ліпнішкаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа, тры ўстановы культуры, два аддзяленні паштовай сувязі, Ліпнішкаўскае лясніцтва, Ліпнішкаўская ўрачэбная амбулаторыя і г.д.

З залатога фонду нацыі
Аптымістычна, наогул, гучыць. Таму і работы ў старшыні хапае. Яе дзяржаўная ўвага патрэбна паўсюдна. І працуе яна, як і яе калегі, старшыні сельвыканкамаў раёна, у розных напрамках, па розных пытаннях і праблемах. Дзіву даешся, як з гэтым усім можа справіцца жанчына? Але, напэўна, патрэбна ведаць, якой жанчынай з'яўляецца Яніна Уладзіміраўна, як умее працаваць з людзьмі,як умее, паставіўшы мэту, упарта, праз вялікую працу, ісці да яе і не спыняцца, калі яна дасягнута. Ды і хіба ёсць магчымасць спыніцца і адпачыць, працуючы на такой пасадзе?!
Думаць, працаваць, бачыць галоўнае ў жыцці сяла Яніна Уладзіміраўна ўмее. Гэта прыйшло са сваёй сям'і, са свайго вясковага дзяцінства. Вельмі важна, што ўзначальваюць мясцовую ўладу выхадцы з вёсак. Хто, як не чалавек вясковы сам, зразумее, што такое своечасова заменены ліхтар у вулічным асвятленні ці некалькі (а не адзін) прыпынкаў аўталаўкі, каб старым нямоглым людзям лягчэй было дайсці?!
…Здаецца, дробязі. Ды што паробіш, менавіта з іх складваецца жыццё, вымалёўваецца галоўнае і вялікае - клопат пра людзей, галоўны прыярытэт сацыяльнай палітыкі дзяржавы, ад імя якой і працуе мясцовая ўлада.
Нездарма неяк раней Прэзідэнт Беларусі назваў настаўнікаў залатым фондам нацыі. Той фонд, які хоць краем сваёй біяграфіі пабыў яшчэ ў савецкай школе, і з'яўляецца апорай, фундаментам любой справы, любой пасады: надзейны, адукаваны, адказны, добрасумленны.

Старых трэба ратаваць

Вось і Яніна Уладзіміраўна - былая настаўніца школы ў Некрашах, а пасля яе закрыцця - старшыня сельвыканкама, яшчэ пазней - загадчыца аддзялення кругласутачнага пражывання пажылых людзей і інвалідаў Іўеўскага ТЦСАН, першага такога аддзялення ў Гродзенскай вобласці (акрамя Ваўкавыскага, якое адкрыта было ў памяшканні былого санаторыя).

Будынак сваёй сацыяльнай установы будавалі разам калектыў будучага адзялення і яго кіраўнік. Ім дасталіся ў спадчыну сцены і столь. Астатняе рабілі самі за грошы, выдаткаваныя ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Архітэктура дапамагла з чарцяжамі. Яны глядзелі на іх, чыталі, як гэта робіцца і …будавалі. І ўсе наўкол убачылі - Гаспадыня прыйшла. Такой і засталася. І зноў яе забралі на пасаду старшыні, дзе працуе больш як дзесяць гадоў.

Вынесла з таго аддзялення мудрую выснову - старых трэба ратаваць ад холаду, адзіноты, а то і ад голаду. І не толькі тых, у каго нікога няма.
…Аддзяленне тады было нечым новым, нязведаным. Людзі не хацелі ў яго ехаць. Такі ў нас менталітэт здаўна склаўся - у прытулак (раней казалі "дом састарэлых") сорамна трапляць. Сорамна за дзяцей сваіх, калі яны ёсць. Ужо потым людзі (на жаль, не ўсе) зразумелі, што лепшага выйсця не знайсці. А спачатку… А вось дзеці асобныя адразу ж адчулі, што можна скінуць з сябе клопаты і цяжкасці па ўтрыманні старых бацькоў.
Ніколі не забудуць Яніна Уладзіміраўна і людзі, якія працавалі з ёй у той час, як ранкам знайшлі ля веснічак дзядка. Ён быў хворы, слабы, яго тут пакінулі (?!) Разумееце? Чалавека падкінулі, як шчаня ці кацяня, як у даўнія гады падкідвалі навароджаных на парогі дзіцячых дамоў і манастыроў! Памятаю, як адна жанчына казала: "Такіх дзетак, якія бацькоў кідаюць, трэбы вылічваць яшчэ тады, калі яны не нарадзіліся…". Чамусьці згодна з ёй зараз.
А чалавек, той дзядуля, дажыў тут да смерці, знайшоў сям'ю такіх жа адзінокіх, якіх сагрэла фізічным і душэўным цяплом дзяржава.
Яніна Уладзіміраўна пакінула пасаду ў сацыяльным прытулку, аднак абвостранае пачуццё міласэрнасці і спагады засталося ўжо назаўсёды.
Таму, як ні шмат спраў у старшыні, галоўныя звязаны з людзьмі сталымі і тымі, у каго ёсць асобныя праблемы. Асабліва зараз, калі пачаліся халады, калі наперадзе месяцаў пяць ацяпляльнага сезона. І няма нічога больш важнага зараз, чым бяспечнае пражыванне пажылых людзей, інвалідаў, праблемных грамадзян.

Душэўны боль старшыні
82 жыхары сельсавета, тыя самыя праблемныя, стаяць на асаблівым кантролі і ўліку. Вядома, клопат старшыні - гэта, у першую чаргу, пажылыя вяскоўцы. Аднак, як кажа Яніна Уладзіміраўна, калі ўдаецца вырваць з абдымкаў зялёнага змію хоць аднаго чалавека, лягчэй становіцца на душы. Яны п'юць, яны кураць у сваіх дамах, ложках, яны гараць, паміраюць ад дыму па ўсім раёне. І нікому з іх сяброў па асацыяльных паводзінах не становіцца гэта ўсё навукай. А адказвае, як ні дзіўна, за іх гібель мясцовая ўлада.
Доўга змагалася гаспадыня рэгіёна за аднаго прадстаўніка гэтага сумнага спісу - яшчэ маладога мужчыну. Пасля смерці бацькоў жыў адзін ў іх доме, які некалі быў вялікім, асаністым, дзе збіраліся жыць доўга, перадаваць у спадчыну. А ён вырашыў па-свойму. Нідзе не працаваў, піў, калі з'яўлялася хоць капейка. Адну сцяну дома (на другім канцы) разбіраў для таго, каб было чым печку паліць.
Яніна Уладзіміраўна неяк купіла яму білет, прадукты харчавання на дарогу, адправіла ў другую вобласць да сваякоў, якія пагадзіліся прыняць яго. А скончылася гэтая п’яная адысея тым, што чалавек згадзіўся паехаць насельнікам у адзін з праваслаўных манастыроў за Мінскам. Там працуюць з такімі людзьмі, дапамагаюць працай і малітвай вярнуцца да чалавечага жыцця. І атрымалася! Ён там ужо 3 гады. Працуе, жыве цвярозым. Прыязджаў на некалькі дзён дамоў. Пабыў і тут без гарэлкі. І зноў паехаў.
Яніна Уладзіміраўна шчыра радуецца за кожны такі выпадак. І пастаянна наведвае сваіх праблемных падапечных. Заходзіць у пракураныя, п'яныя кампаніі без страху. Яны яе слухаюць, не абражаюць, яны яе паважаюць. Аднак, лячыцца не ўгаварыць.
Абавязковым, прынцыпіяльна важным стала для старшыні сельвыканкама ўстанаўленне пажарных апавяшчальнікаў. Перад прыездам наглядальнай камісіі яна ідзе ў краму, купляе іх, на месцы спецыялісты прымайстроўваюць да столі пакояў гэтых маленькіх выратавальнікаў чалавечых жыццяў.
Цяжка сказаць, дзе бяруць грошы тыя, каму ставяцца гэтыя прыстасаванні, але (хоць і не адразу) даўгі старшыні яны вяртаюць.
Такіх людзей называюць галаўным болем. Яніна Уладзіміраўна лічыць, што боль усё ж больш душэўны. Стала своеасаблівай тэндэнцыяй, што, калі пьяніц, дармаедаў выганяюць з сем'яў у гарадах, яны едуць да бацькоў у вёску. У асноўным, да адзінокіх маці. У яе ёсць пенсія. Калі не дасць, то адабраць можна. Але ж, і накорміць, і спаць у чыстым паложыць, і будзе абараняць перад уладамі дзіця сваё неразумнае.
Калі зусім сітуацыя становіцца невыноснай, Яніна Уладзіміраўна вырашае ўсё хутка і справядліва. Жыла вось сям'я. Маці каля 80-ці гадоў, сын-інвалід і яшчэ адзін сын. Ён забіраў пенсіі маці і брата, прапіваў, скандаліў. Той, хто павінен быў падтрымаць родных нямоглых людзей, атручваў ім і без таго нялёгкае жыццё.
Яна паспрыяла, каб жанчыну адправілі ў Крывічы ў дом сумеснага самастойнага пражывання, а яе сын-інвалід апынуўся ў некрашанскай сацыяльнай установе. Калі іх забіралі, брат і сын амаль што кідаўся раз’юшаны на прадстаўнікоў сацыяльнай службы. Як жа! Не таму, што забіралі родных людзей, а таму, што знікалі сродкі для п'янага, беспраблемнага існавання.
Яніна Уладзіміраўна наведвае гэтых людзей. І свеціцца, расказваючы, як яны ажылі, як ім падабаецца, як яны з задавальненнем паказваюць ёй свой новы дом, расказваюць пра людзей, што адносяцца да іх лепш, чым родны чалавек…

Рэгіён сацыяльных клопатаў

Лягчэй працаваць з пажылымі яшчэ і таму, што ў сэнсе сацыяльнай абароны рэгіён вылучаецца з астатніх сельсаветаў. Па-першае, тут працуе (адзін з нямногіх у раёне) сацыяльны пункт на стацыянарнай аснове, сацыяльных работнікаў таксама больш, чым у іншых рэгіёнах - 21 чалавек. Усе аддаленыя вёскі ахоплены сацыяльным абслугоўваннем. Паспяхова функцыянуюць на тэрыторыі сельсавета аддзяленне кругласутачнага пражывання пажылых людзей і інвалідаў (веска Некрашы) і Дом сумеснага самастойнага пражывання ў аг. Цэнтральная.
Вось у такім цесным супрацоўніцтве (сельвыканкам, сацыяльны пункт (інспектар Таццяна Зенюк), участковы інспектар міліцыі Сяргей Гражынскі, іншыя зацікаўленыя службы) і "б'юцца" над бяспекай пражывання адзінокіх пажылых вяскоўцаў. Разам наведваюць іх, пішуць лісты да дзяцей (тых, хто "мучыцца" беспамяцтвам), пералічваюць парушэнні і недахопы, якія з'яўляюцца небяспечнымі ў хацінах людзей. Адрасаты не адказваюць сельвыканкаму, аднак недахопы, як правіла, выкараняюць.
Вы бачыце, напэўна, што аб сабе Яніна Уладзіміраўна заўжды амаль не гаворыць. Але ж нам здаецца, аб ёй самой, яе справах і вядзецца гутарка праз клопаты і штодзённае жыццё старшыні Ліпнішкаўскага сельвыканкама, такой моцнай, такой гаспадарлівай, такой разумнай і абаяльнай жанчыне.

Вера ГУЛІДАВА.
Фота Станіслава ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.