Язык:

Почему Аист стал популярным героем Коляд на Гродненщине?

Актуальное

У час Каляд паўсюдна (напрыклад, у Гродзенскім раёне часцей у праваслаўных) наладжвалі калядаванне і рабілі так каля двух тыдняў.

Пра цікавыя і своеасаблівыя традыцыі і сэнс калядавання СБ расказала вядучы метадыст па рэалізацыі культурна-дзелавых праектаў і развіцці турызму Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Наталля Рамановіч,

Удзельники свята вадзілі "казу", каб на полі быў добры ўраджай, "мядзведзя", каб у сям'і ўсе былі здаровыя і багатыя. Віншавалі гаспадароў. Наладжвалі варажбу, розныя забавы і гульні, спявалі песні -- калядкі, шчадроўкі. Сярод калядоўшчыкаўабавязкова быў і зорканоша, які насіў зорку -- сімвал дабра і свята.

2.jpg

На Гродзеншчыне другі год запар рыхтуюцца да маштабнага падзейна-культурнага праекту “Сход калядоўшчыкаў”. Упершыню ён адбыўся напрыканцы 2020 года ў “сялянскай хаце” – музейным пакою Абухаўскага цэнтра культуры, і стаў новай культурнай падзеяй у раёне. Лепшыя калядоўшчыкі з усяго раёна прыехалі ў Абухава, дзе іх чакалі ў народных строях гаспадар Віктар Саковіч і гаспадыня Ірына Стральчэня. Спявалі, калядавалі, жадалі людзям ладу ды шчасця ў новым годзе. А потым варажылі, выконвалі народныя танцы: “Дробна полька”, “Чорна галка”, “Ойра”, вальсок, “Падыспан”, “Кадрыля”.
 
3.jpg

Кожная вёска і яе жыхары маюць асаблівасці святкавання калядавання. Напрыклад, у Адэльску на Куццю рабілі ламанцы, а ў сапоцкінскім рэгіёне – "кокоры" – спецыяльна прыгатаваная на вігілійную вячэру страва з бульбы. Напрыканцы снежня калядоўшчыкі ўжо пабывалі ў Зарачанцы Гродзенскага раёна. І не толькі жадалі прысутным шчаслівага, удалага, багатага Новага года, але і праспявалі мясцовы адметны распеў “Многая лета”!
4.jpg
 
Падыходзячы да хаты, адзін з калядоўшчыкаў, звычайна той, што носіць звязду, заходзіць у двор, стукае ў вакно і пытае: "Ці пусціце звязду?". Калі гаспадары даюць дазвол, то ўсе заходзяць у хату, становяцца насупраць чырвонага кута і пачынаюць спяваць. Цікава, што "Зорка" абавязкова заходзіць у хаты першай, а выходзіць апошняй. Мясцовыя фалькларысты лічаць, што яна прыносіць шчасце і дабрабыт. На Гродзеншчыне на калядаванне вельмі распаўсюджаным быў вобраз Бусла. У гурце калядоўшчыкаў ён сімвалізуе вышэйшы свет, дзядоў, разам з усімі ён нясе дабрабыт у хату. У Бусла роля даволі простая: ён маўкліва ходзіць, мог прытанцоўваць, дзяўбсці гаспадароў і іх дзяцей, вызываючы ў іх смех, заглядваць у гаршкі з ежай, а гаспадары яго частавалі альбо гарэлкай, альбо давалі на талерцы жыта.

Імправізаваную галаву бусла прымацоўваюць на палку. Чалавек носіць яе над сабой уверсе, а сам хаваецца пад белай прасціной. У афарбоўцы касцюма бусла дамініравалі тры колеры — белы, чырвоны і чорны. Гэта наогул старажытная колеравая трыяда Гарадзенскай вопраткі. Як раз у гэтым годзе Бусел упершыню будзе ўведзены ў абрадавыя дзеянні.

5.jpg
 
У гэтым годзе на другі дзень свята Нараджэння Хрыстова калядоўшчыкі і фалькларысты накіруюцца ў Скідзель, Каробчыцы, Абухава. А на бібліёбусе завітаюць і да жыхароў аддаленных населеных вёсак раёна, не забудуцца наведаць і сваіх чытачоў у доме-інтэрнаце для састарэлых, інвалідаў у вёсцы Белыя Балата, каб падарыць пацыентам калядныя песні, пажаданні здаро’ўя і салодкія падарункі.  
 
6.jpg

Абыход двароў, рытуальнае застолле, моладзевыя вечарынкі, гульні ды ігрышчы — гэта ўсё беларускія Каляды, жывая традыцыя народу, якую можна пабачыць на ўласныя вочы ў Гродзенскім раёне, а яшчэ цікавыя майстар-класы ад майстроў аддзела этнаграфіі, фальклора і раместваў па вырабе каляднай зоркі, ланцужкоў і ёлачных цацак з матэрыялаў, якімі карысталіся нашыя продкі.
 
7.jpg

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.