Язык:

У старшай дашкольнай групе “Сонейка” Ліпнішкаўскага дз/с-СШ прайшоў тыдзень, прысвечаны птушкам

Хорошие дела

У старшай дашкольнай групе “Сонейка” ДУА “Ліпнішкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” прайшоў тыдзень, прысвечаны птушкам, якія зімуюць у нашым краі.

Для таго, каб паспяхова рэалізаваць тэматычны тыдзень, у групе быў сабраны ілюстрацыйны і дыдактычны матэрыял па тэме, падабрана пазнавальная і мастацкая літаратура. Увесь тыдзень з дзецьмі былі арганізаваны розныя віды дзейнасці. Праводзіліся ў групе гутаркі аб птушках,  якія зімуюць у нашым краі,  разглядаліся ілюстрацыі, прэзентацыі, выхавальнікі чыталі мастацкія творы, знаёміліся з новымі рухомымі гульнямі.

Каб падтрымаць цікавасць выхаванцаў да тэмы “Птушкі” і замацаваць іх веды, былі аформлены дыдактычныя гульні: “Колькі птушак на кармушцы”,  “Адгадай па апісанні”, “Якіх птушак зімой не ўбачыш”, “Каго і чым накарміць”. У гульнях дзеці сістэматызавалі веды аб птушках, удакладнілі “меню для птушак”. На творчых занятках хлопчыкі і дзяўчынкі старанна і захоплена ляпілі, малявалі, канструявалі пернатых сяброў.      

Падчас прагулак выхаванцы адзначылі, што птушкі сталі не баяцца набліжацца да чалавека. Іх да людзей прыцягвае голад. Дзеці назіралі за птушкамі, якія прылятаюць на прышкольную тэрыторыю і вырашылі дапамагчы ім перазімаваць. Выхаванцы з пластыкавых бутэлек і скрынак  з-пад малака сваімі рукамі змайстравалі кармушкі, якія напоўнілі кормам і развесілі на дрэвах.

Дзеці штодня дзяжураць у “Птушынай сталоўцы”, чысцяць і папаўняюць кармушкі зернем, насеннем сланечніка, крошкамі хлеба. Падкормка птушак ажыццяўляецца кожны дзень падчас дзённай прагулкі. А птушкі і рады: з усіх бакоў злятаюцца сініцы і вераб'і. Такі прыём ім вельмі падабаецца. Назіраючы за птушкамі, дзеці заўважылі, што, папаўняючы кармушкі ў адным і тым жа месцы, у адзін і той жа час, яны прывучаюць птушак да пастаяннага месцах кармлення. Падчас правядзення акцыі “Дапаможам птушкам перажыць зіму” дзеці зразумелі, што яны робяць добрую справу – дапамагаюць выжыць птушкам у самую цяжую пару года.

Хутка пацякуць са стрэх ледзяшы і вясёлы птушыны хор абвесціць аб прыходзе вясны. Усё ў прыродзе будзе радавацца таму, што перажылі суровую зіму. І нам будзе радасна ад таго, што мы дапамаглі нашым пернатым сябрам дажыць да вясны!

Таццяна Здончык, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Ліпнішкаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.