Дыктант у аблвыканкаме прайшоў па ўсіх правілах сапраўднага экзамена і нагадаў удзельнікам школьны час: сапраўдны настаўнік, фірмовыя бланкі, ніякіх падказак і, канешне, лёгкае хваляванне. Тэкст, які прапанавалі для напісання, быў прысвечаны Году гістарычнай памяці і 140-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Янкі Купалы.
Дыктант у аблвыканкаме прайшоў па ўсіх правілах сапраўднага экзамена і нагадаў удзельнікам школьны час: сапраўдны настаўнік, фірмовыя бланкі, ніякіх падказак і, канешне, лёгкае хваляванне. Тэкст, які прапанавалі для напісання, быў прысвечаны Году гістарычнай памяці і 140-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Янкі Купалы.
– Мне здаецца, гэта вельма важная і неабходная акцыя. Усіх нас аб'ядноўвае наша родная Беларусь, дзе мы нарадзіліся, дзе мы выраслі самі і выхоўваем сваіх дзяцей, і няма ніякіх сумненняў, што мы павінны берагчы і шанаваць сваю родную мову, – падзялілася начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама Кацярына Федасенка. – Зразумела, што сёння не кожны з нас размаўляе ў паўсядзённым жыцці па-беларуску, але галоўнае, што мы ведаем, беларуская мова – неад'емная частка нашай Радзімы.
Кацярына Федасенка адзначыла, што ўдзел у дыктоўцы – гэта заўсёды доўгачаканая і прыемная акцыя, у якой і яна, і яе калегі ўдзел прымаюць з вялікім задавальненнем. Дарэчы, пісаць дыктант не так складана, як здавалася б – вынікі штогод радуюць.
– Наша мова – гэта наша гісторыя, гісторыя нашых бабуль і дзядуль. І тое, як мы адносімся да роднай мовы – эквівалент таго, як мы адносімся да сваіх продкаў і гісторыі, – падзяліўся Андрэй Батура. – Я люблю і шаную родную мову і стараюся перадаць гэтую традыцыю сваім дзецям.
– Прымаючы ўдзел у такіх мерапрыемствах, мы захоўваем гістарычную памяць, якая мусіць быць у нашага народа. А мы, беларусы, павінны памятаць і ведаць свае традыцыі, культуру і мову. Вельмі сімвалічна, што наш дыктант сёлета прысвечаны Году гістарычнай памяці, – адзначае Вольга Сядзельнік. – Наша мова вельмі прыгожая. Я, да прыкладу, нягледзячы на тое, што шмат год жыву ў горадзе, адношу сябе да вясковых жыхароў. Таму што на вёсцы я нарадзілася і вырасла, там я зрабіла свае першыя крокі і сказала свае першыя словы. І, самае галоўнае – там я навучылася сваёй роднай мове, якую люблю за яе прыгажосць, меладычнасць і непаўторнасць.