Язык:

Гісторыя, якую стваралі людзі. Калі быў адкрыты Геранёнскі ФАП і як працаваў

О людях...

ФАП у вёсцы Геранёны быў адкрыты ў 1946 годзе і працаваў доўгі час у наёмных памяшканнях: у хатах Іосіфа Лісецкага, Людвіка Шылабрыта, Ганны Часнаковіч, Івана Васканя. (Віктар Танкевіч прадаў сваю вялікую хату Івану Зыгмантавічу і Зофіі Уладзіміраўне Васкань. Яны пераехалі ў Геранёны з хутара Завяргане. Палавіну хаты яны аддалі пад ФАП, які працаваў тут аж да 1978 года).

Старажылы Геранён памятаюць першага загадчыка фельчарска-акушэрскага пункта Дзмітрыя Фёдаравіча Кальчанку. Энергічны, уважлівы да людзей, выдатна ведаў сваю справу, карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод насельніцтва. Да яго прыязджалі хворыя нават з вёсак Кракуны, Дзявенішкі (Літва).
У розныя гады на Геранёнскім ФАПе працавалі Ірына Кошалева, Зоя Тачыцкая, Войцех Блажэвіч, Лілія Побаль, Марыя Дайлідка. Яны клапаціліся аб здароўі калгаснікаў, чыталі лекцыі на медыцынскую тэму, арганізавалі пастаянную калгасную дружыну. На фермах былі створаны аптэчкі.
З 1965 года загадчыкам ФАПа назначылі Уладзіміра Аляксандравіча Махнёва. Людміла Іосіфаўна Махнёва працавала акушэркай, Марыя Іосіфаўна Шылабрыт - санітаркай. У той час ФАП абслугоўваў 17 вёсак, якія ўваходзілі ў калгас імя XXII партз'езда.

З 1969 па 1978 год загадчыкам фельчарска-акушэрскага пункта працавала Галіна Міхайлаўна Ляшчынская. Работы было вельмі многа. Кожны дзень - прыём хворых, працэдуры (уколы), продаж лякарстваў, наведванне хворых на даму. Выклікі былі і ўдзень , і ўначы. Добра, калі прыязджалі па фельчарку на кані. А колькі разоў даводзілася дабірацца да хворых пешшу і ў любое надвор’е, нават за 8 км! (хутар Антонаўскія Пасекі).
З 1973 года на Геранёнскім ФАПе стала працаваць акушэркай Раіса Міхайлаўна Бароўская Яна, так як і Г. Ляшчынская, закончыла медыцынскае вучылішча ў Юрацішках. На маё пытанне, як працавалася ў той час, Раіса Міхайлаўна расказала: "На маім участку было больш за сорак дзетак да года. Палічыце, колькі кіламетраў я праходзіла за адзін год. За месяц я павінна была наведаць кожнае дзіця 3 разы. З трох да шасці месяцаў - 2 разы, з паўгода - 1 раз у месяц. І гэта і ў дождж, і ў снег. Зрэдку падвозілі ў далёкую вёску на калгаснай машыне. Мой стаж работы - 40 год. Пашчасціла працаваць і ў новай урачэбнай амбулаторыі з 1978 г. У нас з'явілася свая "хуткая дапамога". А раней нам даводзілася вызываць яе ці з Ліпнішак, ці з Суботнікаў (там працавалі бальніцы).
Раіса Міхайлаўна ў канцы нашай гутаркі сказала, што ёй падабаецца ідэя стварэння музея медыцыны Іўеўшчыны і дадала: "Няхай успамінаюць пра нас дзеці, унукі, праўнукі, бо ўсе медыкі дарылі і дораць людзям дабро!"

А. Смалянічэнка.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.