ivyenews.by

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Каталіцкія вернікі святкуюць Вялікдзень

Актуальное

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Мінуў Вялікі пост, і мы сустракаем Уваскрослага Хрыста.
Ён перамог зло і смерць і запрашае нас стаць удзельнікамі гэтай перамогі.
Яго пустая магіла сведчыць пра тое, што няма такой сілы, якая магла б перакрэсліць Божыя намеры.
Знаходзячыся ў гэтай Велікоднай радасці, якой адарыў нас Хрыстос, складаю вам, дарагія браты і сёстры, сардэчныя віншаванні. Кожнага з вас я ахінаю сваёй малітвай, жадаю здароўя і шчодрых ласкаў ад Уваскрэслага Пана.

Ксёндз Павел Калеснік,
пробашч парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.

Фота Рамана Ярмоша, Вялікдзень у 2021 годзе.

Читайте ещё:



Оставить комментарий