Язык:

25-ы раз адбылася пілігрымка з Іўеўскага дэканату ў Тракелі

Актуальное
  • Сёння ў дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях праходзяць штогадовыя адпустовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы нашых сем'яў. У гэтым годзе аднавіліся масавыя паломніцтва ў санктуарый, якія на працягу двух гадоў "ставіліся на паўзу" з-за пандэміі каранавіруса.

    У ліку іншых у Тракелі прыбыла пілігрымка на роварах з Іўеўскага дэканату. 28 вернікаў праехалі па маршруце які складаў каля 30 кіламетраў. Пілігрымка пачалася каля касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла, прыпынкі былі зробленыя ў Красоўшчыне і Ліпнішках. Іўеўчане прыехалі ў Тракелі перад Імшой а 18-й гадзіне.

    Вернікі з Іўеўскага дэканату пілігрымуюць у Тракелі не першы год. Першая пілігрымка з Іўеўшчыны прыйшла ў санктуарый 25 гадоў таму і з таго часу не перапынялася нават у час пандэміі. З 2020 года яна змяніла фармат і праходзіць на роварах.

    Перад цудадзейным абразом Марыі вернікі дзякавалі Ёй за ўсё дабро, якое атрымліваюць кожны дзень, і прасілі аб Божым благаслаўленні для сваіх сем’яў, супакоі і еднасці ў свеце.

    Урачыстасці ў Тракелях працягнуцца ўсю ноч і закончацца Святой Імшой а 10 гадзіне.

    Паводле Іўеўскага дэканату.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.