Язык:

Старшыня сельвыканкама аб набалелым : прычыны трагічных выпадкаў хаваюцца ў п'янстве і нежаданні працаваць

Актуальное

Пажарная бяспека домаўладанняў - пытанне, якое апошнім часам нумар адзін у дзейнасці ўлады на месцы. Статыстыка сведчыць, што ў нашым раёне на сённяшні дзень адбылося 22 пажары, у якіх загінула 4 чалавекі.
- На тэрыторыі Іўеўскага сельсавета быў таксама трагічны выпадак, - расказвае старшыня сельвыканкама Таісія Лось. - У в. Драбышы ў агні загінуў чалавек. Папярэднічала трагедыі ўжыванне алкаголю. А прычынай пажару і гібелі стала курэнне ў нецвярозым стане.
Зрэшты, падымае праблемнае пытанне кіраўнік раённай улады, на тэрыторыі сельсавета, які налічвае крыху больш за 2 тыс. чалавек, 98 - людзі так званай групы рызыкі. Сярод іх тыя, хто неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай або адміністрацыйнай адказнасці, злоўжывае алкаголем, знаходзіцца на розных уліках. Прафілактычная работа з імі, безумоўна, праводзіцца. Аднак часцей за ўсё - гэта дарэмна патрачаныя маральныя і матэрыяльныя рэсурсы, гаворыць Таісія Валянцінаўна. Ад такіх людзей можна чакаць усяго чаго заўгодна. Працаваць яны не жадаюць, жывуць выпадковымі заробкамі, расплата за якія, часцей за ўсё, алкаголь.
Нядаўна для таго, каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі ў людзей групы рызыкі, была праведзена вялікая работа па выяўленні праблем па пытаннях пажарнай бяспекі. На тэрыторыі сельсавета працавала пяць назіральных груп, у склад якіх ўваходзілі прадстаўнікі Гродзенскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях. Асаблівая ўвага надавалася пытанням асабістай бяспекі і захавання ўсіх мер засцярогі. Пры прафілактычных гутарках з жыхарамі іх увага акцэнтавалася на пытаннях бяспекі пры навядзенні парадку не толькі ў дамах, але і на прылеглай тэрыторыі, недапушчэння курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап'янення.
З усімі грамадзянамі былі праведзены інструктажы аб мерах пажарнай бяспекі, растлумачаны асноўныя патрабаванні да абслугоўвання і ўтрымання ў спраўным стане ацяпляльных прыбораў, электраправодкі і электрапрыбораў, аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
У выніку на прадмет пажарнай бяспекі было даследавана 75 дамоў людзей, якія злоўжываюуць алкаголем, 36 дамоў інвалідаў першай і другой груп, 16 - шматдзетных сем’яў, 11 - адзінока пражываючых грамадзян. Было выяўлена 50 парушэнняў, якія ў асноўным тычацца пячнога ацяплення.
Кажуць, гатуй сані летам. Гэта і пра тое, што ёсць час, каб падрыхтавацца да зімы тым, каму гэта неабходна. Кіраўнік мясцовай улады падкрэслівае, што тым, хто атрымаў заўвагі ад спецыялістаў, абавязкова прыйдзецца іх ліквідаваць.

Ірына БУТУРЛЯ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.