Язык:

Значэнне працы энергетыкаў пераацаніць немагчыма. З нагоды свята

Актуальное

Энергетычная галіна сёння – гэта сучасны сектар айчыннай эканомікі, які стабільна і ўстойліва развіваецца, сістэма, якая пастаянна абнаўляе свой тэхнічны патэнцыял, карыстаецца заслужанай павагай і аўтарытэтам у партнёраў як на тэрыторыі нашага рэгіёну, так і за яго межамі.

У цяперашні час існуе мноства экалагічна чыстых новых распрацовак для энергазабеспячэння. Яны выкарыстоўваюць невычэрпныя крыніцы: энергію зямлі, вады і ветру. Дзякуючы развіццю сучасных тэхналогій, цікавасць да працы энергетыкаў расце з кожным днём яшчэ больш.

Не толькі цяпер, у самыя кароткія зімовыя дні і самыя доўгія ночы года, а і пастаянна мы адчуваем неабходнасць і важнасць як самой электрычнай і цеплавой энергіі, так і ўсіх тых людзей, якія забяспечваюць нас гэтым камфортам. Значэнне працы энергетыкаў немагчыма пераацаніць, бо менавіта людзі гэтай прафесіі заслугоўваюць асаблівай павагі, яны нясуць святло і цяпло ў дамы, бальніцы, школы, дзіцячыя садкі ці офісы, садзейнічаюць стабільнаму развіццю ўсіх галін эканомікі як нашага рэгіёну, так і рэспублікі ў цэлым.

Без надзейнай энергасістэмы не можа функцыянаваць ні адно прадпрыемства, ні адна ўстанова сацыяльнай сферы, не можа быць наладжана нармальнае жыццё чалавека ў побыце. Зычу кожнаму працаўніку энергасістэмы заставацца для маладых спецыялістаў прыкладам прафесіяналізму і высокага майстэрства.

Віншую ўсіх энергетыкаў з прафесійным святам, з надыходзячым Божым Нараджэннем і Новым годам! Дзякуй вам, паважаныя энергетыкі, за высокую свядомасць і добрасумленнае стаўленне да справы. Зычу, каб у вашых сем’ях панавалі мір, спакой і дабрабыт, новых дасягненняў, пазітыўнай і станоўчай энергетыкі, працоўных перамог на карысць нашага рэгіёну і Рэспублікі Беларусь.

Андрэй Боландзь,
начальнік Іўеўскай
раённай энергагазінспекцыі Дзяржаўнага энергетычнага
і газавага нагляду.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.