Язык:

БЕДНАЯ КУЦЦЯ. Успаміны дзяцінства Галіны Нічыпаровіч

Актуальное
 …Не тыя зімы цяпер, ой не тыя – не такія, як некалі: у маленстве, памятаю, з маразамі былі, з глыбокімі снягамі, з мяцеліцамі-вятрамі. У коміне як пачнуць завываць, – на печы не ўседзець. Страшна… 

Цяпер тыя страхі смешна ўспамінаць – і балюча. «Няма таго, што раньш было». А галоўнае – няма бацькоў, з якімі звязана ўсё…

Вось адзін эпізод, што здарыўся акурат на куццю.

Як сёння помніцца той вечар: мы, малыя, расчырванелыя, мокрыя ад снегу, з вуліцы, з горкі разбягаемся па дамах. У чаканні вячэры сядзім з сястрою на печы і назіраем за тым, што робіцца на кухні. Ва ўсім адчуваецца таямнічасць. Прысмакі нам рэдка перападалі, аднак на куццю мама заўсёды гатавала нештачка – страву, якую мы елі б хоць кожны дзень! Толькі давайце! І як найболей! Пальчыкі абліжаш!

І вось тата прыходзіць з вуліцы, кіруе да стала, выцягвае з-за пазухі некалькі пасмаў духмянага сена – акуратна раскладвае яго па стальніцы. Кухня напаўняецца водарам скошаных траў.

Тут жа з′яўляецца мама – кладзе на стол прыгожы саматканы абрус, настаўляе посныя стравы. Сярод іх – поліўка з сушаных грыбоў, каша з ячменю, які таўклі ў вялікай ступе… А нарэшце ў цэнтры міска з любімымі пампушкамі. Іх, маленькія, кругленькія, мама напякала з самага ранку, каб вечарам «утапіць» у місцы з цёртым макам, разбаўленым падсалоджанай вадой. Смаката – проста невыказная!

Убачыўшы яе на стале, мы з сястрой тут жа злазілі з печы. Бацькі садзіліся ад акна, бо адтуль цягнула холадам, мы, дзеці, на услончыку насупраць (я – звычка такая – падкурчыўшы ногі).

Елі ўсе з адной міскі. Я старалася роўна трымаць сваю лыжку, але з яе ўсё роўна пралівалася дарожка на абрус. Аднак у гэты вечар бацькі нам заўваг не рабілі. Тата хіба жартам казаў, што дзяўчына, якая шмат разлівае, замуж выйдзе за п′яніцу (скажу наперад – не спраўдзілася)…

Ён наогул мастак быў расказваць – пра ўсё. У тыя імгненні – у паўзмроку  пакоя – пра чароўную Калядную Зорку. Я, вядома ж, хацела ўбачыць яе (фіранка на акне спецыяльна не завешвалася, каб зазірнула яна і ў нашу хацінку), а там... 

Словамі не перадаць: нешта лупатае, калматае, з пляскатым носам, з адтапыранымі вушамі…

Ад страху, я, мусіць, хацела сігануць, схавацца пад стол – прыгнулася, ілбом зачапіла міску з пампушкамі… Па стале тут жа расцяклася вялізная лужына, што азначала толькі адно: прапала любімая страва! Амаль уся… Мне было так шкада – і яе, і саму сябе, і ўсіх нас (мы ж амаль не паелі!), што я горка заплакала.

…Не ў памяці, чым і як тады суцяшалі мяне бацькі. Ведаю толькі, што вінаватай ва ўсім аказалася суседка. Не прычакаўшы на вячэру свайго гаспадара, яна пайшла яго шукаць. У хаты да людзей не заходзіла, каб не марнаваць час (ды і не прынята было на куццю). Таму яна проста «прыліпала» тварам да шыбы – зазірала ў вокны. Звонку… Вось мне, малой, і здалося… А ў страха, як вядома, вочы вялікія.

Цяпер усё тое ўспамінаецца са светлай усмешкай, а яшчэ і з сумам. Ды і як іначай, калі дзякуючы яму да драбніц помніцца той вечар: наш дом, твары маладых прыгожых бацькоў, стол пад белым даматканым абрусам, святло ад лампадкі з покуці… Бедная без любімай стравы куцця.

Галіна НІЧЫПАРОВІЧ.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.