Язык:

Сваё любі да самазабыцця. 21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Актуальное

21 лютага для мяне – пяшчотны  і дарагі дзень не толькі ў  календары, але і ў сэрцы. Душа з самага ранку пачынае спяваць, а інтэлект цягнецца да томіка любімага Уладзіміра Караткевіча.   Міжволі ўзгадваю залатыя слоўцы паэта Пятра Бітэля:

Любіць сваё – зусім не значыць

Чужое ганіць, адмаўляць.

Вось за чужым свайго не бачыць,

Не вывучаць, не шанаваць –

Злачынствам будзе без сумлення,

Бо ёсць такі закон жыцця:

Шануй чужое аж да пакланення,

Сваё любі да самазабыцця.

Міжнародны дзень роднай мовы – адно з самых багатых і шаноўных святаў.  Канешне, аднаго дня для мовы надта мала, ды й стаўленне сучаснікаў да мовы падчас абыякавае, пагрэблівае. Сёння ў свеце мы налічваем больш за шэсць тысяч моў, але, на жаль, дзесьці палова з іх ужо пад пагрозай знікнення.  Дзеля захавання знікаючых моў    і быў   абвешчаны дзень роднай мовы. Трэба абавязкова  хоць у такі дзень на матчынай мове загаварыць, пра яе ўзгадаць,   успомніць. Незразумела ўсё ж атрымліваецца: калі ўжо назвалі  роднай -  павінен жа быць  хоць нейкі абавязак. У Беларусі пражываюць прадстаўнікі 140 нацыянальнасцей і народнасцей. З іх каля 80 % называюць сябе беларусамі, а прыкладна 50% роднай мовай лічаць беларускую. І калі хоць салідная частка  з іх  пачне на ёй  размаўляць   - значыць, не ўсё яшчэ для нас  страчана. Аднак  адзін дзень  адчуць сябе  сапраўднымі беларусамі – пагадзіцеся, мала….

Мова – душа майго  народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова - жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма мовы — няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці. Ці доўга пражыве дрэва, калі ў яго абсякуць карані? Якой нацыянальнасці стане чалавек, калі ў яго цалкам  забяруць родную мову? І сёння гонар і абавязак усіх нас - шанаваць  мову, абараняць яе ад усялякага кшталту ворагаў і крыўдзіцяляў.

Нельга забывацуь, што мова  была адной з самых культурных усходнеславянскіх моў.  У Вялікім Княстве Літоўскім на ёй пісаліся  законы, вяліся  суды, адбываліся соймы. Мы, беларусы, маем багатае пісьменства,  а ў 1517-м - у Празе доктар лекарскіх навук Францішак  Скарына з Полацка выдаў Біблію па-беларуску - першую друкаваную ўсходнеславянскую кнігу.

Канешне, гэтае сучаснае Свята,  любае ды  гаваркое,  і  ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак – а ў нас што ні вёсчака,  то свая мова.   У ХХІ стагоддзі надзвычай  прэстыжна валодаць замежнымі мовамі: англійскай, французскай,  нямецкай, кітайскай. А роднай?  Мяне як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь не можа не радаваць, што мова  стала больш актыўна ўжывацца ў сферы рэкламы, культуры, бізнесу, а таксама ў інтэрнэт-прасторы. Мова стала элітарнай: на ёй размаўляюць высокаадукаваныя людзі, літаратары, мастакі, дзеячы навукі, культуры. Гэта сведчыць пра яе рэальную запатрабаванасць, жаданне людзей ёю карыстацца. І гэта не дзіўна: нам у спадчыну заасталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песеннная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Несумненна,  дзень  мовы падштурхоўвае нас задумацца пра  месцы матчынай мовы ў нашым жыцці,  пра  яе захаванне і перадачу наступным пакаленням. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб б мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. Будзем  жа разам з тымі, хто думае пра будучыню мовы! Давайце размаўляць па-беларуску, бо заўтра мова нам, нашым дзеткам і ўнукам стане неабходнай. І не трэба напрыпачатку высакароднай справы саромецца пакуль яшчэ недасканалай гаворкі…

Мова – жывая існасць, наш духоўны Бог, які спрадвек  жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Проста паспрабуй адзіны дзень,  21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі, размаўляць па-беларуску.

Сябры! Не адварочвацеся, а прыміце Мову: яе месца ў тваёй Айчыне,  Бацькаўшчыне, Радзіме.  Нашы бацькі, дзяды і прадзеды перадалі нам цудадзейную спадчыну,  нямала зрабілі, каб  мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Мне часта ўзгадваюцца прыгожыя радочкі з верша  Марыі Новікавай:

І ў палацы, і на сцежцы вузкай,

Каб душа магла пачуць душу,

Размаўляй са мной па-беларуску,

Размаўляй па-роднаму, прашу.

Калі  бачыш, што чалавек цябе разумее, яму прыемна слухаць цябе  па-беларуску, - дык калі ласка! У моўную вандроўку, у цікавы, унікальны, раней нязведаны шлях славесніка і лінгвіста.

З павагай Канстанцін КАРНЯЛЮК.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.