Язык:

Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь! Дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі - адзначылі ў Лелюкінскай сярэдняй школе

Актуальное

Сваю прыналежнасць да роднай краіны 

Засведчыць нам кніжка, якую заўжды

Ля сэрца свайго берагчы мы павінны 

Праносячы годна з сабой праз гады.

15 сакавіка наша краіна адзначае дзяржаўнае свята –  Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэта закон, які валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай. Усе іншыя законы і правілы, якія дзейнічаюць у нашай краіне, не павінны яму супярэчыць. Менавіта Канстытуцыя вызначае дзяржаўны і грамадскі лад Беларусі, прававы статус чалавека.

У Лелюкінскай сярэдняй школе стала добрай традыцыяй у гэты дзень праводзіць мерапрыемствы, на якіх ідзе размова аб дзяржаве, яе законах, правах і абавязках грамадзяніна, сімволіцы.

Вось і сёння ў актавай зале школы для вучняў 5 – 11-х класаў прайшло свята “Ганаруся сваёй краінай!”, у якім прынялі ўдзел ганаровыя госці – І сакратар РК ГА “БРСМ” Вераніка Андрэеўна Кучынская і старшыня РС ГА “БРПА” Марыя Францаўна Гут.

З дапамогаю вядучых і самадзейных артыстаў навучэнцы здзейснілі віртуальную экскурсію па знакамітых і памятных мясцінах Беларусі, невялікі экскурс у гісторыю стварэння Канстытуцыі, прайшліся па самых галоўных пунктах, якія вызначаюць паняцце “быць грамадзянінам”, “быць патрыётам сваёй краіны”.

І вось надыйшоў самы хвалюючы момант – уручэнне галоўнага дакумента грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і падарункавага выдання “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь…

 Пачэсная місія ўручэння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь выпала І сакратару РК ГА “БРСМ” Кучынскай В.А. Вераніка Андрэеўна ў сваім віншавальным звароце да юнакоў адзначыла, што галоўная задача кожнага з іх сёння – быць сапраўдным грамадзянінам, абаронцам, патрыётам сваёй краіны, зберагчы тую гістарычную спадчыну, якая стагоддзямі назапашвалася і прымнажалася продкамі.

Падарачнае выданне “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” уручыла рабятам старшыня РК ГА “БРПА” Гут М.Ф. Марыя Францаўна заўважыла, што атрыманне пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і падарачнага выдання з’яўляецца знакавай падзеяй у жыцці кожнага жыхара нашай краіны, таму што  не толькі дае вялікія правы, але і  адначасова ўскладае пэўныя абавязкі. Урачыстая ж  абстаноўка, арганізаваная з нагоды гэтай знакавай падзеі,  дае магчымасць юнакам і дзяўчатам адчуць канстытуцыйна-прававую сувязь з краінай, убачыць, якая асаблівая ўвага на дзяржаўным узроўні надаецца моладзі. Яна выразіла надзею, што цяперашняе маладое пакаленне ў найбліжэйшай будучыні будзе з высокім пачуццём грамадзянскасці і патрыятызму ўносіць дастойны ўклад у развіццё сваёй краіны.

З уручэннем  пашпартоў  і падарачных выданняў павіншавала маладых людзей дырэктар школы Галіна Іосіфаўна Алешчык. Яна пажадала  ўсім мірнага неба над галавой, здароўя, дасягнення пастаўленых мэтаў, поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць сваёй сям’і, школы і Беларусі.

Ад імя юных грамадзян краіны выступілі навучэнцы 9 класа. Яны прамовілі словы клятвы на вернасць сваёй Радзіме: “Мы добра разумеем, у які напружаны і цяжкі перыяд у гісторыі Рэспублікі Беларусь мы становімся яе грамадзянамі. Мы добра разумеем, што ад нашага пакалення залежыць будучыня краіны. Прымаючы на сябе ганаровае званне грамадзян Беларусі, мы клянемся сваёй вучобай, сваёй працай і сваімі справамі ўмацоўваць аўтарытэт і добрае імя. Мы клянемся быць годнымі памяці дзядоў і прадзедаў, якія аддалі свае жыцці за гонар і незалежнасць нашай Радзімы. Мы клянемся ўсе свае веды, усю сваю працу і ўсе свае сілы аддаць на тое, каб стаць сапраўднымі гаспадарамі зямлі беларускай і ўсяляк спрыяць росквіту Рэспублікі Беларусь.”

Завяршылася мерапрыемства акцыей “Спяваем гімн разам” і калектыўным фатаграфаваннем.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Аляксандра Лапата,
педагог-арганізатар
Лелюкінскай сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.