ivyenews.by

Віншаванне з Вялікаднем кс. Паўла Калесніка, пробашча парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі

Актуальное

Са святам Вялікадня!
Як і кожны год, у Велікодныя святы духоўна ідзём у напрамку гроба Хрыста. Поўныя здзіўлення, бачым камень, адсунуты ад уваходу, і разумеем, што ў гробе няма цела Езуса. Мы чуем словы анёла, якія напаўняюць нашы сумныя, устрывожаныя сэрцы радасцю і супакоем: «Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; Ён уваскрос» (Лк. 24, 5–6).
Гэта самая галоўная праўда нашай веры дазваляе больш духоўна паглядзець на свет, на рэчаіснасць спраў, якія нас ахопліваюць. У Пасхальнай таямніцы Змёртвыхпаўстання мы распазнаём Хрыста як адзінага Пераможцу над валадарствам смерці, цемры і граху. Яго мука і смерць з’яўляюцца задаткам нашага збаўлення і брамай вечнага жыцця.

Браты і сёстры, нягледзячы на шматлікія праблемы, якія існуюць вакол нас, давайце паверым у моц Змёртвыхпаўстання, у перамогу дабра над злом, радасці над роспаччу, прабачэння над помстаю.
Даверым нашае жыццё і ўсё, што перапаўняе нашае сэрца Уваскросламу Пану. Добрых святаў Пасхі, вялікага супакою вашым сем’ям.
Хрыстос уваскрос — сапраўды Уваскрос! Са святам Вялікадня!

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Кс. Павел Калесник, пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий