ivyenews.by

Католические верующие готовятся к встрече Пасхи

Актуальное
  • Асвячэнне велікодных страваў адбываецца не толькі ў касцёлах. Часта святары прыязджаюць ў вёскі дзе каля капліцы ці крыжа іх чакаюць людзі.
  •  
    Трывае Пасхальны Трыдуум. Вернікіі ідуць у касцёл каб асвяціць стравы на велікодны стол.

    Асвячаць ежу на Вялікдзень ‒ вельмі распаўсюджаны звычай, вытокі якога сягаюць канца VII пачатку VIII ст. У велiкодным кошыку традыцыйна знаходзяцца: яйкi — сiмвал новага жыцця, звычайна фарбаваныя або маляваныя; велiкоднае ягня з харугвай, якое сiмвалiзуе ахвярную смерць i ўваскрасенне Езуса Хрыста; соль — як сімвал «солi зямлi». Таксама традыцыйна асвячаюць хлеб, вяндлiны, святочнае печыва і асвячаецца вада.

    У велікодны ранак сям’я спачатку чытае фрагмент з Евангелля паводле святога Яна 20, 1-18. Пасля бацька ці хтосьці са старэйшых узначальвае малітву падзякі Богу, а затым усе дзеляцца асвячоным яйкам (могуць складаць адзін аднаму пажаданні) і распачынаюць святочнае снеданне.

    Асвячэнне страваў на велікодны стол ‒ гэта прыгожая традыцыя. Аднак варта памятаць, што ў Вялікую суботу галоўнае ‒ знайсці час не толькі на гатаванне страваў і фарбаванне яек, а перш за ўсё на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў Гробе Пана і ўдзел у літургіі Пасхальнай вігіліі.

    Раман Ярмош, фота аўтара.

Читайте ещё:



Оставить комментарий