ivyenews.by

У касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла адбылася ўрачыстасць Першай Камуніі

Актуальное

 

У касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла адбылася ўрачыстасць Першай Камуніі ў якой прыняло ўдзел 80 дзяцей.

Першая Камунія для католіка – адно з самых важных падзей ў жыцці пасля хросту.  Звычайна яго прымаюць дзеткі ва ўзросце 10 гадоў. Да гэтага этапа ў жыцці маленькія вернікі рыхтуюцца каля двух гадоў пад час заняткаў катахэзы. Пасля гэтага дзеці разам са сваімі бацькамі падсумоўваюць свае веды на экзаміне па галоўных праўдах хрысціянскай веры, а потым прыступаюць да першай споведзі.

Урачыстасць Першай Святой Камуніі з’яўляецца святам не толькі для дзетак і іх сям’і, а таксама і для ўсёй парафіяльнай супольнасці. Таму да гэтага дня асабліва ўпрыгожваецца парафіяльная святыня.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Служба інфармацыя "IK".

Читайте ещё:



Оставить комментарий