ivyenews.by

Католікі рыхтуюцца сустракаць ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыста

Актуальное

8 чэрвеня католікі адзначаюць ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.

Згодна з традыцыяй гэтае свята адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Троiцы. Таксама ў гарадах і вёсках праходзяць Эўхарыстычныя працэсіі пад час якой вернікі затрымліваюцца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца ўрыўкі з Евангелля і прамаўляюцца гаміліі, даўчы такім чынам публічнае сведчанне сваёй веры. Трэба падкрэслиць, што ў нашай краіне працэсіі Божага Цела прынята праводзіць у бліжэйшую нядзелю пасля ўрачыстасці.

Некалькі год таму іўеўчане пачалі ўпрыгожваць алтары кветкавымі дыванамі, што выклікала вялікую зацікаўленасць ў сродках масавай інфармацыі. Сёлетняя ўрачыстасць - не выключэнне.

Шэсце з Найсвяцейшым Сакрамэнтам па вуліцах горада адбудзецца пасля святой Імшы ў касцёле святых Апосталаў Пятра і Паўла якая распачнецца а 10-й гадзіне.

Адтуль працэсія пройдзе да плошчы Камсамольскай, дзе будуць ўстаноўлены чатыры алтары, і завершыцца пры фігуры Езуса Хрыста каля касцёле.

8 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста набажэнствы ў іўеўскім касцёле адбудуцца а 10 і 18 гадзіне, а ў нядзелю 11 чэрвеня а 8,10 і 18 гадзіне.

Просьба кіроўцам таксама 11 чэрвеня ад 11 да 12 гадзіны выкарыстоўваць альтэрнатыўныя маршруты руху.

Гістарычная даведка:

святкаванне ўрачыстасці Божага Цела было ўведзена ў XII ст. пасля аб’яўленняў благаслаўлёнай Юліяне (1193–1258 гг.), настаяцельніцы кляштара аўгустынак, які знаходзіўся пад Льежам (Бельгія).  Благаслаўлёная неаднойчы мела бачанне месячнага дыску з чорнай плямай. Інтэрпрытавалі гэта як знак адсутнасці ў літургічным каляндары дня, прысвечанага ўшанаванню Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля аб’яўленняў у 1246 г. мясцовым біскупам для дыяцэзіі ў Льежы было ўстаноўлена свята Божага Цела. З цягам часу свята пачало набіраць папулярнасць, і ў 1264 г. папа Урбан IV устанавіў свята Corpus Christi (Божага Цела) ва ўсім Касцёле. У хуткім часе святкаванне пачало суправаджацца правядзеннем працэсій. Ёсць меркаванні, што ўпершыню працэсія была праведзена ў Кёльне (Германія) у 1265–1275 гг., а з XV ст. атрымала распаўсюджванне ў Германіі, Англіі, Францыі, Польшчы і Паўночнай Італіі.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Раман Ярмош. Фота з архива "IK".

Читайте ещё:



Оставить комментарий