Язык:

Іўеўшчына ў складзе Польшчы. Сельская гаспадарка: малазямелле і цяжкая працоўная павіннасць

Паводле Рыжскага мірнага дагавора, заключанага 18 сакавіка 1921 г. паміж РСФСР і УССР з Польшчай, да апошняй адышлі тэрыторыі сучасных Гродзенскай і Брэсцкай абласцей - каля паловы ўсіх беларускіх зямель. Захопленыя землі польскі ўрад раздзяліў на 4 ваяводствы: Беластоцкае, Віленскае, Навагрудскае і Палескае. Тэрыторыя цяперашняй Іўеўшчыны ўваходзіла спачатку ў Валожынскі, а потым у Лідскі паветы Навагрудскага ваяводства. Іўе было цэнтрам гміны.

У эканамічных адносінах Заходняя Беларусь была адсталай ускраінай Польшчы. Для 85% яе насельніцтва крыніцай існавання з'ʼяўлялася сельская гаспадарка, і толькі 15% - гарадское насельніцтва - было занята ў прамысловасці, дробным рамяством, гандлем, працавала ў дзяржаўных установах і камунальнай гаспадарцы.

Лепшыя ўгоддзі належалі памешчыкам, заможным сялянам, асаднікам. У 1933 г. у Лідскім павеце налічваліся 203 буйныя памешчыцкія гаспадаркі, на кожную ў сярэднім прыходзілася па 400 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў. Яшчэ больш было сярэдніх памешчыцкіх гаспадарак - па 100 гектараў зямлі. У той час у павеце налічваліся 15 982 сялянскія двары, якія мелі ў сваім карыстанні менш за 5 гектараў зямлі, а 4397 з ix - менш за 2 гектары на гаспадарку. У пошуках заробку сяляне наймаліся за бясцэнак на працу да лесапрамыславікоў, памешчыкаў, заможных сялян і асаднікаў.

За адзін гектар зямлі малазямельны і сярэдні селянін плаціў падатак у 2 з лішнім разы больш, чым памешчык. Памешчыкі захоўвалі тут амаль да 1939 г. прыгонніцкі перажытак - адпрацоўкі. Селянін павінен быў адпрацаваць на памешчыка за ссечанае дрэва, за карыстанне пашай. Акрамя таго, невыносным цяжарам для сялян былі розныя падаткі, усемагчымыя штрафы, самавольна накладзеныя памешчыкамі і паліцэйскімі. Уся гэта палітыка эксплуатацыі дапаўнялася сістэмай - прымусовых дарожных павіннасцей.

Малазямелле і беззямелле, абавязковая працоўная павіннасць былі прычынамі цяжкага становішча асноўнай масы сялянства. У Навагрудскім ваяводстве у 1933 г., згодна з афіцыйнымі звесткамі, 57,4% сялянскіх гаспадарак не маглі забяспечыць самі сябе.

Аналагічнае становішча было і на Іўеўшчыне. Лепшыя землі былі перададзены ў рукі асаднікаў. У адной толькі Лугамавіцкай гміне 5 сямей асаднікаў валодалі 150 гектарамі зямлі. Адна трэць сялянскіх гаспадарак Іўеўшчыны не мела коней. Асабліва гэта наглядна праяўлялася ў такіх вёсках, як Бакшты, Морына, Крывічы і іншых населеных пунктах, размешчаных на беразе ракі Нёман. Так, у в. Заберазь Бакштаўскай гміны 63% сялянскіх гаспадарак мелі зямлі толькі да 3 гектараў, 34,5% крыху больш за 3 гектары і 2,5 % наогул былі беззямельнымі.

Прасочым на прыкладзе в. Крывічы, у якіх умовах і як жылі людзі. Вёска знаходзілася ў лесе, там, дзе сучасны Іўеўскі раён мяжуе з Навагрудскім. Лепшыя землі знаходзіліся ў руках памешчыка, мужыкам даставаліся пяскі, на якіх нават трава не хацела расці. Хлеба з неўрадлівых палёў сялянам не хапала. Хаты ў вёсцы былі старыя, струхлелыя. Падлогі рабіліся з гліны. Пры лучыне жанчыны вечарамі пралі пражу, ткалі палотны. Такое жыццё было характэрна і для іншых вёсак Іўеўшчыны і Заходняй Беларусі.

Не лепшым было і становішча рабочага класа Заходняй Беларусі. Працоўны дзень доўжыўся 10-12 гадзін. Аплата працы рабочага была ніжэй той невялікай зарплаты, якую атрымлівалі рабочыя Польшчы. Так, сярэдняя зарплата рабочага ў Навагрудскім ваяводстве складала 35% зарплаты рабочага ў Варшаўскім ваяводстве. Цяжкія ўмовы працы, адсутнасць аховы, нізкі ўзровень тэхнікі бяспекі на прадпрыемствах прыводзілі да частых няшчасных выпадкаў. Вялікай бядой было беспрацоўе.

Падрыхтавала Ксенія Салей,

студэнтка ГрГУ імя Я. Купалы.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.