ivyenews.by

У бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны прайшла гістарычная гадзіна «Сіла Беларусі – у адзінстве народа»

Дзень народнага адзінства - гэта дзень памяці нашай слаўнай гісторыі. Напярэдадні свята, якое адзначаецца ў нашай краіне 17 верасня, у бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны прайшла гістарычная гадзіна «Сіла Беларусі – у адзінстве народа».

Прысутныя даведаліся пра гісторыю гэтага свята, пра гераічныя старонкі гісторыі нашай Рэспублікі, пра знакамітых беларусаў, пра традыцыі, і сімвалы Беларусі. Таксама было паказана дакументальнае кіно рэжысёра Ягора Сурскага “Восень 1939. На мяжы памяці”, прысвечанае дню народнага адзінства. Восень – гэта адпаведны эмацыйны стан, які натхняе на ўспаміны. Мяжа – адна з даследніцкіх тэмаў Беларускага архіва вуснай гісторыі, якая адлюстроўвае праблематыку існавання былой усходняй мяжы Польшчы (1921 – 1939) на тэрыторыі Беларусі.

Група – Павел Скакун, Кірыл Сынкоў, Арсеній Хачатуран, Міхаіл Хурсевіч, Максім Герасіменка, кампазітар Пётр Клюеў падчас экспедыцыі 20-27 ліпеня 2014 года высвятлялі гістарычныя асаблівасці 1939 года ў вуснай гісторыі беларусаў.

Субтытры даны на англійскай і польскай мовах. Навуковы кансультант праекту доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук. Працяг кіно – 53 хвіліны.

Творчая група гэтага праекта пабывала ў Геранёнах і падарыла дыск А.І. Смалянічэнка з найлепшымі пажаданнямі ў краязнаўчай рабоце. Кожны год у гэты час мы паказваем гэтае дакументальнае кіно.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

 

Інэса Грынюк,

бібліятэкар бібліятэкі-філіяла аг. Геранёны.

       

Читайте ещё:



Оставить комментарий