Язык:

Меркаванне пра гістарычную драму "На другім беразе": мы ўбачылі, як нашы папярэднікі змагаліся за права быць беларусамі, гаварыць на ласкавай матчынай мове, берагчы айчынную культуру

День народного единства: история, события, факты
З вялікай цікавасцю паглядзеў доўгачаканую гістарычную драму “На другім беразе”. Захацелася падзяліцца сваімі ўражаннямі. Вельмі шкада, што на ТВ такія разумныя і інтэлектуальныя стужкі – рэдкія, усё часцей нам прапануюцца нішчымніцы з адсутнасцю духоўнага зместу, дзе трэба угадаць адну літару ці адно слова, а ўдельнікі не могуць угадаць нават самае прымітыўнае…

Адразу скажу, што “На другім беразе” - высокааякаснае гістарычнае кіно, па якім ўжо даўно засумаваў айчынны глядач. Па сваёй задуме фільм мне нечым нагадаў колішні гістарычны кінафільм “Анастасія Слуцкая”, які таксама ў свой час выклікаў вялікі рэзананс у нашым грамадстве.

Дзеянне адбываецца ў 1925 годзе. Пасля падпісання мірнай Рыжскай дамовы ўся Заходняя частка Беларусі апынулася пад уладай палякаў. У Заходняй Беларусі ўжо чатыры гады адбываюцца хваляванні, ідзе партызанская вайна, працуюць агенты савецкай разведкі. А спробы мясцовых жыхароў абараніць хаця б уласную веру і царкву заканчваюцца жорсткім прыгнечаннем. Малады беларус Павел Смоліч жыве са сваёй маці ў Зазходняй Беларусі – непадалёк ад мяжы з БССР. У яго ёсць старэйшы брат Антон - партызан, які змагаецца з польскімі захопнікамі. Аднак Паша, у займае пазіцыю – мая хата з краю… Маўляў, няхай іншыя змагаюцца. (Так думаюць і некаторыя нашы юныя сучаснікі, якія ўсімі праўдамі-няпраўдамі не хочуць служыць у войску) Толькі сустрэча з савецкай разведчыцай Лесяй Рубцовай нечым мяняяе светапогляд Пашы… Тут мы бачым даследаванне праблемы чалавечага выбару на вайне, якая вельмі скрупулёзна даследавана ў прозе Васіля Быкава.

Бясспрэчна, гэта фільм для тых, хто любіць і паважае сваю Бацькаўшчыну, застаўся ў цяжкія хвіліны са саім народам, не здрадзіў яму, не апынуўся на другім беразе. Я наогул не разумею тых абібокаў, цыцікаў і манкуртаў, для якіх няма нічога святога, якія здрадзілі бацькоўскаму парогу. Адразу мы ўспамінаем сённяшніх беглых Беларусі, якія на паверку не ведаюць, што ж рабіць…

Лічу, што гэты фільм вельмі карысны для гледачоў усіх узростаў. Тут даследуецца шмат маральна-этычных праблем: боль псля страты блізкіх, умацаванне веры ў справядлівасць, калі, здаецца, ужо страчана назаўсёды нават апошняя надзея. Тут мы бачым і набыццё сэнсу жыцця, асабістага і нацыянальнага. Мы бачым час, калі надыходзіць Любоў як да блізкага чалавека, так і да Айчыны.

“На другім беразе” вучыць нас таму, што вельмі важна захоўваць гістарычную праўду і нікому не даваць права перапісваць яе пад сябе. А нам, дарослым, вельмі важна пастаянна вучыць нашу моладзь берагчы гісторыю Бацькаўшчыны. У фільме мы ўбачылі, як нашы папярэднікі змагаліся за права быць беларусамі, гаварыць на ласкавай матчынай мове, берагчы айчынную культуру.

Вельмі цудоўна, што стваральнікі фільма здолелі на пракладзе адной беларускай сям’і паказаць многае з гісторыі знаходжання заходняй часткі нашай краіны пад Польшчай. Адразу ўзгадваюцца і сённяшняя жудасная польская палітыка забарон, загародж і сцен.

Гэты фільм вучыць нас, як надзейна ахоўваць сваё роднае, святое. Героі стужкі – сумленныя і самаадданыя людзі, гатовыя ісці да канца, змагацца за сваю зямлю, за сваю Бацькаўшчыну.
Нельга не сказаць, што выдатны фільм стварыла такасама свая родная кінастудыя – “Беларусьфільм”.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

 


Канстанцін КАРНЯЛЮК.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.